Аўторак, 10 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Лукашэнка бярэ ў закладнікі не толькі жывых». Гродзенскі журналіст Ян Роман — пра польскую меншасць у Беларусі і знішчэнне могілак

MOST MOST
25 ліпеня 2022, 11:12
Гісторыі
A A
Ян Роман

Ян Роман. Фота: naviny.by

Напярэдадні чарговай акцыі салідарнасці з пераследаванымі лідарамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам гродзенскі журналіст Ян Роман выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі з польскасцю і знішчэнне месцаў памяці.

25 ліпеня ў Беластоку ў скверы каля помніка Ежы Папялушку пройдзе чарговая акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі палякаў Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс. Лідарка палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут былі затрыманыя ў сакавіку 2021 года, ім інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму. Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

25 сакавіка 2022 года Анжаліцы Борыс змянілі меру ўтрымання на хатні арышт, Анджэй Пачобут тым часам застаецца ў турме ўжо амаль паўтара года.

«16 месяцаў не спыняецца пераслед полськай меншасці»

Каментар гродзенскага журналіста Яна Романа прыводзіць Радыё Рацыя:

— Я знаёмы з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам досыць даўно. І тое, што Анджэй зараз знаходзіцца за кратамі, сведчыць пра тое, перадусім, як ставяцца ўлады Беларусі да польскай меншасці і яе лідараў. І пра гэта сведчыць тое, што Анджэй 16 месяцаў знаходзіцца за кратамі, і 16 месяцаў не спыняецца пераслед польскай меншасці ў нашай краіне.

«Памяць — адзінае, на што Лукашэнка не мае ўплыву»

На пытанне журналіста «Рацыі», ці знаёмыя яму месцы пахавання польскіх жаўнераў, якія зараз руйнуюць у Беларусі, Ян Роман адказаў, што ведае іх фактычна ўсе.

— Я ў сілу сваёй дзейнасці больш за дзесяць гадоў з’яўляюся аўтарам праграмы «Над Немнам» — праграмы, якая выходзіць на польскім тэлебачанні і на «Белсаце» і распавядае пра жыццё польскай меншасці на Беларусі. І акурат ва ўсіх гэтых месцах я быў. І што тычыцца апошняга факту руйнавання ў Стрыеўцы: там стаяў вялікі помнік у памяць пра больш як 30 загінулых жаўнераў Арміі Краёвай у 1943 годзе падчас сутычкі з нямецкай жандармерыяй. І гэты помнік стаў чарговай ахвярай рэжыму ў Беларусі. Так атрымліваецца, што Лукашэнка бярэ ў закладнікі не толькі жывых, як Анжаліку і Анджэя, ён бярэ ў закладнікі мёртвых, што аддалі жыццё за незалежнасць краіны. І ён хоча памяць гэтую вынішчыць. Ён спрабуе такім чынам зачысціць прастору ад польскай гісторыі. Але наўрад ці яму гэта ўдасца. Памяць — гэта адзінае, на што Лукашэнка не мае ўплыву. Яна захаваецца незалежна ад таго, хоча ён гэтага ці не.

Акцыя салідарнасці з пераследаванымі лідарамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам пройдзе ў Беластоку ў панядзелак, 25 ліпеня, у скверы каля помніка Ежы Папялушку (непадалёк ад палацу Браніцкіх). Пачатак у 19:00.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дистанционное обучение в Польше

«В классе дразнили и буллили». Беларуска перевела дочь на дистанционное обучение в Польше и рассказала, как все устроено

MOST
10 лістапада 2026, 16:35

Уже второй год дочь Дарьи учится в польской школе дистанционно. На такое решение семья пошла после того, как больше года пыталась справиться с травлей дочери в обычной школе....

профсоюз в Польше

«Люди не верят и боятся». Почему беларусы создали в Польше собственный профсоюз и чем он занимается

MOST
10 лістапада 2026, 12:54

В Польше заработал профсоюз Jednaść, созданный по инициативе беларусов. Сейчас в нем около 50 участников. Он помогает работникам добиваться выплаты зарплат, защищать свои права в спорах с работодателями,...

Познань, Мицкевич

500 долларов за надпись на памятнике. Журналист MOST откликнулся на подозрительную вакансию в Польше

MOST
10 лістапада 2026, 11:12

В эмигрантском Telegram-чате Белостока появилось объявление о подработке в Познани. За один выход обещали 500 долларов, а еще оплату дороги и «безопасные условия». О том, что именно придется делать,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты