Нядзеля, 8 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Затрыманне на антываеннай акцыі, пратакол з памылкамі і «арганізацыя падлеткаў». Трэцяя частка аповеду Ганны Морскай пра зняволенне ў Беларусі

MOST MOST
7 верасня 2022, 16:46
Гісторыі
A A
затрыманне

Ілюстрацыя: Ганна Морская

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення, у якіх агулам яна правяла 63 дні, падтрымку і салідарнасць у камеры і за яе межамі і чаму беларусаў чакае перамога.

Гэта трэцяя з чатырох частак своеасаблівага дзённіка Ганны, які яна прадстаўляе чытачам MOST.

«Калі ты яшчэ падыхаеш свежым паветрам». Беларуска Ганна Морская — пра голыя ложкі на Акрэсціна і «жодзінскія лабірынты»

MOST
9 жніўня 2022, 15:14
акрэсціна

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення,...

Чытаць далейDetails

«Суткі» за напамін сілавікам пра Крымінальны кодэкс. Другая частка аповеду Ганны Морскай пра зняволенне ў Беларусі

MOST
30 жніўня 2022, 14:07
сіза

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення,...

Чытаць далейDetails

«Бус быў поўны падлеткаў»

24 лютага 2022 года Пуцін абвясціў вайну ўкраінскаму народу. 27 і 28 лютага людзі ў Беларусі масава пачалі выходзіць на мітынгі супраць вайны. Усяго за два дні затрымалі больш за тысячу чалавек. Сярод затрыманых была і я.

Схапілі мяне за здымку аднаго з затрыманняў і адмову паказаць тэлефон. Двое ў балаклавах пачалі патрабаваць паказаць тэлефон, кароткая перапалка — і дзяўчыну цягнуць з працоўнага месца ў бус, прыпаркаваны за вуглом.

Дзяўчына спачатку ўпіраецца нагамі і просіць хаця бы ўзяць куртку, ёй абяцаюць занесці на руках, калі яна працягне ўпірацца нагамі. Разумеючы, што гэта 24.3, — супакойваецца.

Бус быў ужо поўны падлеткаў, якіх арыштавалі пад акенцамі кавярні, у якой я працавала. Спачатку нас прывезлі ў адзін РУУС, потым перавезлі ў іншы. Дазнаўшыся, што я адзіная поўнагадовая, следчыя ці то расчараваліся, ці ўзрадаваліся. Яны спрабавалі павесіць на мяне арганізацыю гэтых падлеткаў.

«Папрасілі не размаўляць на беларускай мове»

Што рабілі з дзецьмі — я не ведаю, але мяне адразу павялі на асабісты дагляд. Лепшае, што магла ў мяне запытаць супрацоўніца: «Што, ведалі, куды ішлі?». Я стаю ў летніх красоўках і без верхняга адзення… Потым пайшлі складаць пратакол. Дзіўным чынам сталася, што следчы ў мяне быў той жа самы, што і ў першы раз. Ён нават пазнаў мяне — я ж амаль зорка РУУСа. Склалі на мяне пратакол 24.23, нават з памылкамі. Яшчэ мяне папрасілі не размаўляць на беларускай мове, таму што яны яе не разумеюць (але хочуць вывучыць).

Перавозу на Акрэсціна я чакала нядоўга, прыкладна да 23-й гадзіны. Чакалі затрыманыя ў актавай зале разам з супрацоўнікамі ІСН. Насамрэч вельмі разумныя супрацоўнікі. Час прайшоў даволі хутка і ў прыемнай атмасферы. Яны добра разумеюць усю сітуацыю вакол Расіі, Беларусі і Украіны.

Затрыманыя падлеткі перад сыходам дадому абдымалі мяне, дзякавалі за знаёмства і супакойвалі. Насамрэч за іх я хвалявалася значна больш, чым за сябе. Падлеткаў пачалі выпускаць, мяне ж рыхтавалі да перавозу. Я якраз застала момант, калі вызвалялі студэнтаў. Мяне спусцілі на першы паверх, дзе стаялі бацькі і законныя прадстаўнікі затрыманых. Адзін з супрацоўнікаў ІСН сказаў: «Паважаныя бацькі, вашых дзяцей затрымліваў АМАП, мы да гэтага не маем ніякага дачынення, мы толькі складаем пратаколы. І гэтых пратаколаў не было б, каб яны не мелі зносін з такімі (кіўнуў галавой на мяне) аўтарытэтнымі людзьмі». Я запратэставала: «Я вам яшчэ раз паўтараю, што пазнаёмілася з імі ў РУУСе».

Сямнаццаць чалавек у двухмеснай камеры

Пасля мяне перавезлі ў ЦІП, дзе мяне, дарэчы, пазналі. Там я патрапіла ў камеру №11, дзе на той момант было разам са мной пяць чалавек. Двухмесная камера, з кранам без ракавіны.

Праз гадзіну нас стала сямнаццаць. Недахоп паветра, гарачыня, не хапае месца для сну. Спалі і на шконках (дзякуючы Баранавічам, я ведала, што можна), і на падлозе, на стале і на лаўцы. Амаль не кармілі: давалі па адной порцыі кашы на дзень; таго, хто ехаў на этап, не кармілі зусім.

Трэцяга сакавіка мяне забралі з камеры №24 (шасцімеснай) на суд у будынак ІЧУ. Там быў канвойны з ДАІ. Паўтары гадзіны суда — і справу адправілі на дапрацоўку. Я выдыхнула, але напружылася зноў. Перазатрыманне з верагоднасцю 99%, а значыцца, што адседзець прыйдзецца 18 дзён замест 15. Пакуль мы чакалі судоў, то не спыняліся жартаваць, нават пасябраваліся з хлопцамі. Вечарам нас перавялі ў ЦІП. Асуджаныя стаялі тварам да сценкі ў калідоры і чакалі: хто размеркаванне ў камеры, а хтосьці — вырашэння свайго лёсу. Мне далі падпісаць паперы на правядзення прафілактычнай гутаркі, і я згубіла ўсялякую надзею на вяртанне. А хлопцы падбадзёрвалі мяне, казалі, каб усміхнулася, бо зараз паеду дадому.

Мяне выпусцілі.

Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польская виза

«Это же махинация». Беларуска помогла подруге сделать польскую визу — теперь ее банковский счет заблокирован

MOST
6 лютага 2026, 14:06

Подруга Виктории хотела оформить дочери польскую визу и попросила о помощи — одолжить ей ненадолго деньги, чтобы подтвердить в консульстве свою финансовую состоятельность. Женщина согласилась и перевела крупную...

пенсионеры в Польше

«Возраст — ограничение, но не приговор». 63-летняя беларуска получила два образования в Польше и помогает другим пожилым эмигрантам

MOST
5 лютага 2026, 20:24

Алле 63 года. Она вынужденно переехала в Польшу в 59 — с чемоданом и уверенностью, что скоро вернется домой. Но этого не случилось. Тогда беларуска начала жизнь заново....

польский паспорт

Беларусу отказали в польском гражданстве из-за штрафа в 200 злотых четырехлетней давности

MOST
5 лютага 2026, 16:26

Беларусу, который восемь лет живет в Польше на основании постоянного вида на жительство, полученного по карте поляка, отказали в польском гражданстве из-за мелкого штрафа. Информация об этом появилась...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты