Пятніца, 8 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Калі ёсць і працуюць — супер!». Ці добра, што ў Беластоку шмат беларусаў і ўкраінцаў? ВІДЭА

MOST MOST
19 верасня 2022, 14:33
Гісторыі
A A
Беласток

Фота: MOST

Пасля 2020-га і асабліва пасля вясны 2022-га ў Польшчы стала нашмат больш беларусаў і ўкраінцаў. Мы вырашылі спытаць у мінакоў на вуліцах Беластока: прысутнасць «новых людзей» — гэта добра ці дрэнна?

***

— Не! Акей, пазітыўна! Пазітыўна. У мяне на працы шмат украінцаў, таму ўспрымаю пазітыўна. Але калі размова пра тых, хто жыве ў Польшчы і не працуе, то я не зусім задаволеная. Але як ёсць і працуюць — супер!

***

— Так весялей, так нас больш. Чую ў аўтобусе ўкраінскія галасы і задумваюся, ці не варта мне падвучыць гэтую мову?

— А калі некаторыя палякі кажуць, што ўкраінцы і беларусы працу забіраюць у палякаў?

— Не. Няпраўда, няпраўда. Столькі прапаноў, столькі вольных месцаў. Рук для работы ўвесь час не хапае.

***

— Па мне, гэта зусім нядрэнна. З таго пункту гледжання, што тут яны таксама нешта купляюць, а мы маем дадатковыя продажы, дадатковыя людзі ў гэтым працуюць. Пад гэтым кутом — як найбольш (пазітыўна).

— Можа, ёсць негатыўныя кейсы — працу ў палякаў забіраюць?

— Я з такім не сутыкаўся. Таму не выкажуся пра гэта.

***

— Для мяне добра, бо я беларус.

— Але, магчыма, вы сутыкаліся з негатывам датычны беларусаў і украінцаў, якія сюды прыязджаюць?

— Станам на сёння не, бо я тут працую ўжо не адзін год. Цалкам нармальна.

— Ніводнага разу не было, каб казалі, што вы ў некага працу забіраеце?

— Зараз не. Дзесяць год таму я такое чуў. Было такое прыслоўе: «Гэтых, з усходу, ужо зашмат».

***

— Я не з Беластока, але мне здаецца, што гэта добра. Трэба быць адкрытымі, калі ідзе вайна на ўсходзе. Добра, што дапамагаем людзям.

— Трэба адно аднаму дапамагаць, таму не бачу ў гэтым праблемы.

— Ці ёсць хоць нейкія негатыўныя кейсы?

— Напэўна, нейкія выклікі будуць з гэтым звязаныя, але пакуль цяжка гэта акрэсліць. Але перад абліччам той трагедыі, якая адбываецца на ўсходзе, натуральная рэакцыя — гэта працягнуць далонь гэтым людзям.

***

— Для мяне без розніцы. Як ёсць, хай будуць. Мне не шкада Беластока.

— Ці ёсць негатыўныя кейсы, часам кажуць, што працу забіраюць у палякаў?

— Я на пенсіі, таму ў мяне нічога не забіраюць. Мілыя людзі — тыя, з кім я сутыкалася. Нічога дрэннага не магу сказаць, зусім.

***

— Трэба заўсёды на ўсё глядзець пазітыўна. Жыццё дасць адказ: можа, праз нейкі час зразумеем, што гэта было не вельмі добра. Але лічу, што да гэтага нельга падыходзіць аж так крытычна.

— А калі кажуць, што ўкраінцы тут жывуць і не працуюць?

— Паўсюдна, у кожным грамадстве ёсць падобныя паталагічныя гультаі. Трэба з гэтым лічыцца. Калі прыязджаюць чужынцы, то вы ўсіх не спраўдзіце, праўда?

Глядзіце таксама

«Палітыка мае змяніцца». Спыталі ў палякаў на вуліцах Беластока, ці гатовыя яны ехаць у Беларусь (Відэа)

MOST
18 красавіка 2022, 19:05
ехаць у Беларусь

Зусім нядаўна Беларусь спрасціла правілы наведвання для літоўцаў і латышоў — на велікодныя святы тыя маглі б паехаць нават без...

Чытаць далейDetails

«Беларусам — даць. Рускім — не!». Ці варта забараніць выдачу віз беларусам і расіянам? ВІДЭА

MOST
26 жніўня 2022, 16:27
візы

Цягам апошніх тыдняў шэраг еўрапейскіх палітыкаў заклікалі спыніць выдачу шэнгенскіх віз грамадзянам Расіі. Затым прагучалі прапановы распаўсюдзіць тую ж практыку...

Чытаць далейDetails

«Ведаюць англійскую», «Ілжывы народ», «Такія самыя, як мы». Што палякі думаюць пра беларускі характар? ВІДЭА

Раман Ганчарэнка
31 жніўня 2022, 09:24
беларусы

Чым беларусы адрозніваюцца ад расіян і ўкраінцаў? Лад жыцця, характар, яшчэ нешта? А можа — нічым? Пра адрозненні між усходнеславянскімі...

Чытаць далейDetails
Тэгі: ВідэаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

стоматолог

Беларуска пожаловалась на крупную стоматологию в Польше. Оказалось, она в отношениях с соучредителем, который делит бизнес с женой

MOST
8 мая 2026, 20:19

«Врач удалял мне зуб мудрости в октябре 2024 года, а право на осуществление деятельности получил только в ноябре», — это лишь часть рассказа Алины, бывшей сотрудницы и пациентки...

работа таксистом в Польше

В Польше беларус может лишиться бизнеса. Он сдал автомобиль таксисту, а тот попал в ДТП

MOST
8 мая 2026, 11:50

Когда Анатолий открывал в польском Белостоке ИП в сфере такси, он понимал риски этого бизнеса. Первые три года даже готов был работать без прибыли, но теперь дело, похоже,...

собеседование на кару поляка

Беларуска хотела пройти стажировку за счет польского центра занятости. Но не учла важный момент

MOST
7 мая 2026, 20:22

Беларуска из польского города Лукув, хотела пройти стажировку по программе для безработных. Нашла кабинет, где ее готовы были принять, но центр занятости ей отказал. Оказалось, она не учла...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты