Нядзеля, 4 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Бяспечная прастора для кожнага». У Беластоку запусцілі праграму «Трэба пагаварыць»

MOST MOST
11 кастрычніка 2022, 16:47
Гісторыі
A A
Трэба пагаварыць

Фота: «Трэба пагаварыць»

Праграма выходзіць на тэлеканале «Белсат». Яна пра сённяшнія катастрофы і тое, як застацца пасля іх жывымі. Пра траўмы, якія тычацца мільёнаў: вайна, рэпрэсіі, страты, бежанства, турма, хваробы. Вядучыя разам з дапамогай псіхолагаў расказваюць, дзе ўзяць сілы, дзе атрымаць дапамогу — і як дапамагчы сабе і блізкім.

Здымкі праграмы праходзяць у Беластоку. Вядучыя: Кацярына Ваданосава, Марыя Грыц і Крысціна Дробыш. У першым выпуску яны расказалі, як спрабуюць пераадолець цяжкасці, з якімі сутыкнулася большасць беларусаў пасля 2020 года.

«У гэтай праграме мы ствараем бяспечную прастору для кожнага. Тут вы можаце выгаварыцца, адкрыць свой боль і знайсці адказы», — гаворыцца ў апісанні праграмы.

У дадатак вядучыя стварылі тэлеграм-канал «Трэба пагаварыць», каб атрымліваць зваротную сувязь. Гэтую старонку вядуць утрох. У праграму плануюць запрашаць экспертаў з розных сфер: псіхолагаў, сацыёлагаў, юрыстаў, медыкаў, сексолагаў і другіх.

— Хочам, каб карыстальнікі маглі вынесці не толькі рэфлексію, але і карысныя веды. Карацей кажучы, на гэтай старонцы мы будзем абмяркоўваць траўмы і разбіраць гісторыі, якія вы будзеце дасылаць. І разам будзем шукаць варыянты выйсця з крызіснай сітуацыі. Яны, верагодна, не будуць ідэальна пасаваць для ўсіх, але мы расказваем пра тое, што ратуе нас цяпер і хаця б на секунду, — напісалі вядучыя.

Кацярына Ваданосава

— Я — Кацярына. Была рудая і кучаравая, цяпер лысая. 36 гадоў, ляўша.

Па спецыяльнасці — гісторык-рэлігіязнаўца, маю чырвоны дыплом і сэрца, якое заўсёды баліць за гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.

Працавала ў музеі Янкі Купалы, на тэлебачанні ў якасці вядоўцы праграмы «Жывая культура», у прыватнай школе, а таксама ў якасці мадэлі, рамесніка і музыкі.

Пішу вершы і песенькі, граю на некалькіх інструментах, спяваю, займаюся рэканструкцыяй гістарычных строяў, гістарычнай каліграфіяй ды пераплётнай справай, мастацкай вышыўкай ды стварэннем копій і рэмінісцэнцый беларускіх народных строяў.

Умею з дапамогай надфіляў ды ціскоў пераўтварыць ліст латуні ў зашпількі сярэднявечнай кнігі. Ведаю, якімі швамі сшываліся ветразі вікінгаў. Магу вышыць дыван з Байо, пісаць, як манах з выспы Ліндзісфарн, альбо, напрыклад, саткаць пояс і сплесці брыль для свайго каханага.

Але цяпер у асноўным лайдачу, бо хварэю на рак.

Замужам, маю дачку і сына.

Крысціна Дробыш

Я — Крысціна Дробыш. Былая акторка Купалаўскага тэатра і Незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы».

Павернутая на беларускай літаратуры. Змагаюся за беларускую мову на глебе аўдыёкніг і ўсяго, што можа гаварыць па-беларуску.

Іду па жыцці пад дэвізам «У любой незразумелай сітуацыі качай прэс і заўсёды пытайся ў сябе: «Ці не х*рню я раблю?».

Марыя Грыц

Мяне завуць Марыя Грыц. Намагаюся выжыць у цяперашніх умовах і асэнсаваць, што адбываецца навокал.

Маці, жонка, беларуска, журналістка, актывістка.

Удзельнічала ў маршах у трох краінах, хаця хацелася б у адным і святочна-апошнім.

Я двойчы эмігрантка. У 2021 годзе была вымушана з’ехаць ва Украіну, а пасля пачатку вайны пераехала ў Польшчу.

Жыву ў Беластоку, каб бліжэй было дадому.

Стварыла сцяг з імёнамі палітвязняў і рэпрэсаваных жанчын.

Арганізоўваю культурніцкія і адукацыйныя мерапрыемствы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цягнік

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў

MOST
2 кастрычніка 2026, 19:35

Ужо каля чатырох гадоў беларуская этнапедагагіня Марына Струнеўская жыве ў Вільні, а яе муж Вячаслаў — у польскім Рыбніку. Амаль увесь гэты час ён чакаў рашэння па карце...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

АЗС

Поляк сравнил уровень жизни в Польше и Беларуси по цене топлива. Под его постом спорят сотни человек

MOST
1 кастрычніка 2026, 18:05

Пользователь Facebook Матеуш сравнил покупательскую способность жителей Польши и Беларуси по цене автотоплива и пришел к выводу, что она почти одинаковая. Расчеты, для которых он использовал искусственный интеллект,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты