Субота, 3 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Вывучэнне беларускай мовы можа стаць факультатыўным у ліцэях Гайнаўкі і Бельска

MOST MOST
16 мая 2023, 11:39
Гісторыі
A A
беларускія ліцэі ў Польшчы

Фота: Bladyniec, CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

Падляскае ўпраўленне адукацыі і Міністэрства адукацыі і навукі патрабуе зрабіць вывучэнне беларускай мовы неабавязковым у ліцэях у Гайнаўцы і Бельске-Падляскім. Polskie Radio расказвае падрабязнасці.

— Дагэтуль ліцэі ў Гайнаўцы і Бельску-Падляскім мелі статус ліцэяў беларускага нацыянальнага меншасці. Напрацягу некалькіх месяцаў дзейнасць Падляскага ўпраўлення адукацыі і Міністэрства адукацыі і навукі была накіравана на тое, каб пазбавіць іх гэтага статуса, — сказаў прафесар Алег Латышонак.

Згодна з распараджэннем міністра Польшчы за 2017 год, кожны вучань мае права адмовіцца ў любы момант ад заняткаў і экзамена па беларускай мове, паведамляе Polskie Radio.

Дырэктар бельскага беларускага ліцэя заявіў, што ў верасні мінулага года на гэтай падставе амаль 70% вучняў апошніх класаў ліцэя напісалі заявы з адмовай ад вывучэння беларускай мовы.

Падляскі куратар асветы Беата Пятрушка лічыць, што абавязак усіх вучняў беларускіх ліцэяў у Гайнаўцы і Бельску вывучаць беларускую мову «парушае права вучняў на на добраахвотнасць навучання».

Актывісты беларускіх арганізацый на Падляшшы правялі канферэнцыю з нагоды спробаў ліквідацыі адукацыйнай структуры беларускай меншасці ў Падляскім ваяводстве.

— На жаль, чыноўнікі застаюцца глухімі да нашых заклікаў і аргументаў. Між тым, рашэнні, якія яны прасоўваюць, прывядуць да ліквідацыі гайнаўскага ліцэя ў яго цяперашнім выглядзе, — сказаў кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа.

Па словах Яўгенія Вапы, з’явілася петыцыя арганізацый беларускай меншасці ў абарону беларускіх ліцэяў у Бельску і Гайнаўцы, якая даступна на сайце petitioneonline.com. Яе падпісалі ўжо 15 арганізацый беларускай меншасці.

Святлана Ціханоўская таксама выступіла за захаванне ліцэяў у Гайнаўцы і Бельску, а таксама напісала ліст міністру адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыславу Чарнэку.

Ціханоўская папрасіла польскага міністра адукацыі не ліквідаваць беларускія ліцэі на Падляшшы

MOST
9 мая 2023, 17:21
беларускія школы ў Польшчы

Кіраўніца Аб'яднанага кабінета Святлана Ціханоўская накіравала ліст міністру адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыславу Чарнэку з просьбай не дапусціць ліквідацыі беларускіх...

Чытаць далейDetails
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цягнік

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў

MOST
2 кастрычніка 2026, 19:35

Ужо каля чатырох гадоў беларуская этнапедагагіня Марына Струнеўская жыве ў Вільні, а яе муж Вячаслаў — у польскім Рыбніку. Амаль увесь гэты час ён чакаў рашэння па карце...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

АЗС

Поляк сравнил уровень жизни в Польше и Беларуси по цене топлива. Под его постом спорят сотни человек

MOST
1 кастрычніка 2026, 18:05

Пользователь Facebook Матеуш сравнил покупательскую способность жителей Польши и Беларуси по цене автотоплива и пришел к выводу, что она почти одинаковая. Расчеты, для которых он использовал искусственный интеллект,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты