Субота, 5 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Мой сын упэўнены, што людзі ў свеце гавораць па-беларуску». У Беластоку запрацавала беларуская школа

MOST MOST
4 верасня 2023, 10:15
Навіны
A A
беларуская школа ў Беластоку

Крыніца: «Наша Ніва»

У Беластоку запрацавала беларуская школа, піша «Наша Ніва». У яе запісалася больш за 40 дзяцей.

У школе вучаць беларускай мове і літаратуры, а таксама выкладаюць прадмет, вядомы пад назвай «Мая радзіма — Беларусь», ці «Чалавек і свет». З яго вучні атрымліваюць веды з беларускай гісторыі, культуры і геаграфіі.

Беларуская школа ў Беластоку — гэта філіял Беларускай школы ў Варшаве. Яна больш вядомая як школа Алеся Лозкі.

Па словах загадчыка філіялу Алега Юрчыка, арганізаваць беларускае навучанне для дзяцей з сем’яў беларускіх эмігрантаў, большасць з якіх апынулася на чужыне з-за пераследу на радзіме, было няпроста.

Польскае заканадаўства дазваляе праводзіць такія заняткі ў школах толькі для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў з польскім грамадзянствам.

Цягам трох гадоў рупліўцы беларускамоўнага школьніцтва ў Беластоку шукалі выйсця з няпростай прававой сітуацыі і былі ўсцешаныя прапановай Алеся Лозкі супрацоўнічаць з яго школай у якасці філіялу.

Беластоцкі філіял працуе як школа выхаднога дня. Заняткі праводзяцца ў суботы для вучняў 1-4 класаў. Дзве гадзіны адведзена на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры. Чацверакласнікі гадзіну будуць яшчэ праходзіць курс «Чалавек і свет».

Ахвотных вучыцца па-беларуску ў Беластоку збіралі анкетаваннем.

Былі заяўкі на навучанне ў беларускай школе і ад бацькоў, чые дзеці ходзяць у старэйшыя класы, але з іх пакуль не ўдалося сабраць груп, прызнаецца Юрчык. Ён спадзяецца, што на наступны год класаў будзе больш.

Усяго ў школу запісалася больш за 40 дзетак. У першы дзень, 2 верасня, на заняткі прыйшлі каля дваццаці.

«Дзякуючы нашай школе яны пасябруюць на ўсё жыццё»

«Дзеці 5 дзён на тыдзень ходзяць у польскія школы, а ў суботу будуць прыходзіць да нас, каб не толькі размаўляць і вучыцца па-беларуску, але і каб пазнаёміцца са сваімі беларускімі аднагодкамі. Будзем спадзявацца, што дзякуючы нашай школе яны пасябруюць на ўсё жыццё. Сярод нашых задач захаваць і пашырыць беларускамоўнае асяроддзе», — тлумачыць Алег Юрчык.

Адзін з бацькоў адзначыў, што беларусы павінны ведаць беларускую мову нават на чужыне, бо нацыянальная мова — гэта тое, што адрознівае іх ад іншых.

«Тут вельмі шмат беларускіх дзяцей і для іх важнае беларускамоўнае асяроддзе. Дзеці павінны ведаць, што беларусы гавораць па-беларуску, — кажа ён. — Сам я з Мінска і там зусім не чуў беларускай мовы. У мяне не было беларускамоўнага асяроддзя. Мой сын цяпер упэўнены, што людзі ў свеце гавораць па-беларуску, і яму гэта трэба».

У беларускай школе працуюць чатыры настаўнікі, якія зацікаўленыя, каб беларускія дзеці вучыліся па-беларуску і размаўлялі па-беларуску, запэўнівае Алег Юрчык. Сам ён будзе выкладаць беларускім дзецям курс «Чалавек і свет».

Па яго словах, з адкрыццём школы былі фінансавыя пытанні, якія не дазволілі ажыццявіць тое, што задумвалася першапачаткова. Існуюць праблемы з падручнікамі і іншымі школьнымі дапаможнікамі. Але гэтыя перашкоды пераадольныя, кажа Юрчык.

Заняткі ў беларускай школе праходзяць у беластоцкім цэнтры грамадскай актыўнасці на вуліцы Святога Роха, 3. Гэты асяродак абсталяваны ўсім неабходным для навучання.

Такія ж філіялы, як у Беластоку, з’явіліся сёлета ў Гданьску і Кракаве.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гродна

У сеціве з’явіўся фільм «Orlęta. Grodno ’39» на беларускай мове

MOST
4 верасня 2026, 19:01

Агучваннем польскай карціны пра абарону Гродна ў верасні 1939 года займаўся праект «Кінакіпа». Фільм рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча выйшаў у польскі пракат у верасні 2022 года. Гэта першая мастацкая...

СДВГ в Польше

«Это польская скамейка». К началу учебного года в Польше выпустили доклад о ксенофобии в отношении детей и молодежи

MOST
4 верасня 2026, 09:40

В 2026 году в Польше выросло число случаев ксенофобии в отношении детей и молодежи. Это следует из доклада «Это польская скамейка», выпущенного к началу учебного года ассоциацией Nigdy...

Берестовица

В Беларуси изменят правила электронной очереди на границе. После оплаты будет 30 дней

MOST
3 верасня 2026, 18:07

С 1 октября в Беларуси изменятся правила регистрации физических лиц в системе электронной очереди на границе. После оплаты услуги договор будет действовать 30 календарных дней. Об этом сообщили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты