Субота, 11 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

161 год таму выбухнула самае вядомае паўстанне ў гісторыі Беларусі і Польшчы. Чаму ў дзвюх краінах яно называецца па-рознаму?

MOST MOST
22 студзеня 2024, 15:18
Навіны
A A
паўстанне Каліноўскага

Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года. Крыніца: Wikimedia Commons.

22 студзеня 1863 года Цэнтральны Нацыянальны Камітэт у Варшаве выдаў маніфест, у якім абвесціў пра пачатак паўстання. Паўстанцы змагаліся за свабоду народаў былой Рэчы Паспалітай, якія апынуліся пад уладай Расійскай Імперыі. Сімвалам паўстання быў трайны герб, які складаўся з польскага Арла, літоўска-беларускай Пагоні і сімвала Украіны — Арханёла Міхала. А лозунгам былі словы «За нашу і вашу свабоду», якія захаваліся ў памяці грамадства дасёння.

У Польшчы прынята называць тыя падзеі Студзеньскім паўстаннем — ад даты выдання маніфеста. Папярэдняе паўстанне, якое выбухла ў 1830 годзе, з той жа прычыны называюць Лістападаўскім. У былым Вялікім Княстве Літоўскім паўстанне 1863 года пачалося крыху пазней — Часовы Правінцыйны Урад у Вільні выдаў свой маніфест 1 лютага.

Кіраўніком падпольнага ўраду ў Вільні быў Кастусь Каліноўскі. Ён нарадзіўся недалёка ад Беластока, у фальварку Мастаўляны, пару соцень метраў ад польска-беларускай мяжы. А вырас у фальварку Якушоўка каля Свіслачы — цяпер гэта Гродзенская вобласць. Каліноўскі належаў да лагера «чырвоных» — ён быў перакананы, што трэба дбаць пра інтарэсы сялян і што паўстанне ўдасца толькі тады, калі выступяць сяляне.

Каліноўскі пры дапамозе друкаванага слова звяртаўся да сялян. Яшчэ ў 1862 годзе ён выдаваў падпольную газету «Мужыцкая праўда», якую лічаць першым перыядычным выданнем па-беларуску. Каліноўскі падпісваў свае звароты «Яська, гаспадар з-пад Вільні». Простымі словамі Каліноўскі акрэсліваў, як прыгнятае сялян Расійская Імперыя, і заклікаў падтрымаць узброеную барацьбу супраць Расіі.

Мужыцкая праўда
Мужыцкая праўда, № 1. Фота: Wikimedia.org

Самыя гарачыя баі паўстанцаў з расійскімі войскамі адбываліся вясной і летам 1863 года. Асабліва драматычны быў май таго ж года. Тады загінулі лакальныя паўстанцкія правадыры Генрык Дмахоўскі (у Парэччы, цяпер Докшыцкі раён), Вінцэнт Козел-Паклеўскі (ва Уладыках, цяпер Вілейскі раён), Людвік Нарбут (у Дубічах, літоўска-беларускае памежжа).

«Зажывеш шчасліва, калі маскаля не будзе»

У тым, што паўстанцы цярпелі паразы, не было нічога дзіўнага. Паводле гісторыкаў, супраць імперыі змагаліся ў былым Вялікім Княстве Літоўскім ад 39 да 68 тыс. чалавек. А расійскіх салдат у рэгіёне было 145 тыс., яны былі лепш узброеныя і падрыхтаваныя.

З восені 1863 да вясны 1864 года невялікія групы паўстанцаў стараліся проста выжыць, пра змаганне ўжо не было гаворкі. Правадыр Кастусь Каліноўскі хаваўся пад чужым прозвішчам у Вільні, спадзеючыся на новы выбух паўстання вясной. Каліноўскі таемна кантактаваў з іншымі паўстанцамі. Адным з пароляў, якімі карысталіся канспіратары, былі словы «Каго любіш? — Люблю Беларусь. — То ўзаемна», якія сталі легендарнымі.

У любой канспірацыі ёсць здраднікі, і 29 студзеня 1864 года пасля даносу расійскія жандары арыштавалі Каліноўскага. У турме ён напісаў па-беларуску і перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы», якія сканчаюцца вядомымі, да сёння актуальнымі словамі: «Народзе, тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе».

22 сакавіка 1864 года царскія ўлады павесілі Кастуся Каліноўскага на Лукішскай плошчы ў Вільні. За хвіліны да смерці, калі зачытвалі вырак і назвалі Каліноўскага дваранінам, ён запярэчыў: «У нас няма дваран, усе роўныя».

Каліноўскі наблізіўся да нацыянальнай ідэі

Каліноўскі быў першым дзеячам, які разглядаў беларускі народ як суб’ект палітыкі, які павінен змагацца за свае ўласныя інтарэсы. Ён яшчэ не выказваў ідэі незалежнасці Беларусі, але моцна наблізіўся да яе. Таму беларусы яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя сталі называць Кастуся Каліноўскага сваім нацыянальным героем. А падзеі 1863 года беларусы называюць паўстаннем Каліноўскага.

Пасля паразы паўстання царскі ўрад абрушыў на землі былой Рэчы Паспалітай жудасныя рэпрэсіі. У Вільні лютаваў генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў, якога называлі Вешальнікам. Тысячы паўстанцаў загінулі ў баях або былі пакараныя смерцю. Дзясяткі тысяч — высланыя ў Сібір. Многія касцёлы былі забраныя ў каталікоў і пераробленыя на цэрквы. У грамадскіх месцах Паўночна-Заходняга краю было забаронена размаўляць па-польску. Быў забаронены друк па-беларуску і па-літоўску.

У наступныя дзесяцігоддзі грамадства задумвалася над пытаннем: ці быў сэнс у паўстанні, якое прывяло да такіх страт? Але гераізм паўстанцаў захоўваўся ў памяці, быў натхненнем для многіх твораў літаратуры і жывапісу.

памятник Калиновскому в деревне Илья
Урачыстае асвячэнне капліцы-помніка ў гонар паўстанцаў у мястэчку Ілля каля Вілейкі, у якім прыняў удзел прэзідэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масціцкі. 23 чэрвеня 1930 года. Крыніца: Wikimedia.org

Паўстанцамі 1863 года натхняўся Юзаф Пілсудскі. У 1918 годзе ён дабіўся свайго і стаў кіраўніком адроджанай Польскай Рэспублікі. Польская дзяржава і грамадства шанавалі ветэранаў паўстання і ставілі помнікі на магілах.

Пра паўстанне Кастуся Каліноўскага памяталі беларусы па абодва бакі польска-савецкай мяжы, якая па выніках Рыжскай дамовы ў 1921 годзе падзяліла беларускія землі. У Вільні ксёндз Адам Станкевіч выдаў кнігу з біяграфіяй Кастуся Каліноўскага, а ў Менску савецкі кінематограф зняў пра яго фільм. У 1938 годзе, калі ўся Польская Рэспубліка святкавала 75-я ўгодкі паўстання, у Заходняй Беларусі моладзь па вёсках ладзіла вечарыны з чытаннем паэмы Міхася Машары «Смерць Кастуся Каліноўскага». Заходнебеларускі мастак Пётра Сергіевіч пісаў карціны са сцэнамі паўстання.

Сімвал барацьбы за свабоду

У 2019 годзе літоўскія ўлады знайшлі парэшткі Кастуся Каліноўскага і паплечнікаў на гары Гедыміна ў Вільні, дзе яго пахавалі ў 1864 годзе расійскія вайскоўцы, якія мелі там свой гарнізон. Было арганізаванае перапахаванне на могілках Росы, на якое прыехалі тысячы беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. 21 студзеня 2024 года ўшанаваць паўстанцаў сабраліся там прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа, а таксама лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская выступае на ўрачыстасці на могілках Роса ў Вільні 21 студзеня 2024 года. Фота: Радыё Свабода

Падзеі 1863 года ўшаноўваюць ва ўсіх краінах, якія тады ахапіла паўстанне. У кінатэатрах Польшчы цяпер паказваюць новы фільм «Паўстанец 1863», зняты на аснове біяграфіі каталіцкага святара Станіслава Бжускі, які кіраваў апошнім паўстанцкім атрадам на паўднёвым Падляшшы (цяпер гэта Люблінскае ваяводства).

Каліноўскі цяпер — самы вядомы нацыянальны герой Беларусі. Яго асоба стала сімвалам барацьбы за свабоду. Пратэсты 2006 года супраць фальсіфікацыі выбараў называлі «Плошчай Каліноўскага», пасля пратэстаў у Польшчы паўстала «Праграма Кастуся Каліноўскага», якая дала магчымасць вучобы рэпрэсаваным студэнтам з Беларусі. Цяпер ва Украіне змагаецца супраць Расіі полк імя Кастуся Каліноўскага.

У студзені ў Польшчы выйшаў спецыяльны нумар гістарычнага часопіса Mówią wieki, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму і паўстанню на беларускіх землях. Беларускія эмігранты расхоплівалі яго з кіёскаў так, што часопіс цяжка было знайсці. А ўвечары 22 студзеня ў Беластоку адбудзеца прэзентацыя рэканструяваных строяў паўстанцаў.

Ян Рамэйка

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

заявление на ВНЖ в Польше

В Польше объявили дату запуска новой платформы для подачи на ВНЖ. После этого бумажные заявления не будут принимать

MOST
10 красавіка 2026, 20:26

Система MOS для подачи заявлений на ВНЖ в Польше заработает 27 апреля 2026 года. Об этом сообщили в Управлении по делам иностранцев. С этого времени через платформу можно...

выезд из Польши в Беларусь

Беларусы, живущие в Польше, возвращаются на родину перед православной Пасхой. На границе — очереди

MOST
10 красавіка 2026, 19:43

Перед православной Пасхой многие беларусы, живущие в Польше, возвращаются домой. В пунктах пропуска скапливаются очереди. MOST изучил приграничные чаты и посмотрел, что происходит на погранпереходах. Вечером 10 апреля...

заявления на международную защиту в Польше

Польских активистов не пустили в буферную зону на границе с Беларусью. Суд встал на сторону пограничников

MOST
10 красавіка 2026, 17:46

Административный суд в Белостоке отклонил четыре жалобы неправительственных организаций, активистам которых Пограничная служба Польши отказала в разрешениях на присутствие в буферной зоне на границе с Беларусью. Суд счел,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты