Панядзелак, 26 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Я не таматны суп, каб падабацца кожнаму». Як «падляшскі Патрык Суэйзі» робіць моднай польскую глыбінку на мяжы з Беларуссю

MOST MOST
23 верасня 2024, 17:09
Гісторыі
A A
падляшскі Патрык Суэйзі

Караль Стэфановіч. Фота з яго архіва

Турыст з Падляшша, падляшскі Патрык Суэйзі, сын Зэнка Мартынюка, Дасцін са Stranger Things — як толькі не называюць беластоцкага блогера Караля Стэфановіча. Сам ён у сацыяльных сетках падпісаны як Kolorek07. Ён робіць модным тое, з чаго раней было прынята кпіць і чаго жыхары Падляшша саромеліся. А яго слава ўжо перайшла межы Польшчы — гледачы пазнаюць яго нават у Лондане. Пагаварылі з ім пра папулярызацыю рэгіёну, мясцовыя мовы і пра тое, чаму ролікі пра Орлю набіраюць больш праглядаў, чым пра Барселону.

Караль ездзіць па мясцовасцях у ваколіцах Беластока і здымае там ролікі-прэзентацыі ў вобразе «турыста з Падляшша»

Ён адмыслова размаўляе ў іх не на літаратурнай польскай мове, а на мясцовым яе варыянце — напрыклад, характэрна зацягвае словы ці двойчы паўтарае часціцу się — аналаг беларускага постфікса «ся». Сотням яго каментатараў гэта падаецца вельмі мілым і аўтэнтычным. Але ёсць і хейтары.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Kolorek (@kolorek07)


Пачалося з Албаніі

— Мой дзядуля так размаўляў, — тлумачыць Караль спецыфічны акцэнт і манеру гаварыць, якія ён выкарыстоўвае ў сваіх роліках. Першае відэа, дзе ён размаўляе «па-падляшску», Караль зняў у час падарожжа ў Албанію. Яно завірусілася і пацягнула за сабой наступныя падобныя.

У каментарах ён расказаў гледачам, што сам родам з Бацечак — раёна на паўночна-ўсходнім ускрайку Беластока. Тады ў яго папрасілі ў такой жа манеры паказаць Бацечкі. Караль няблага ведае гісторыю свайго раёна, таму без праблем зняў відэа. Падпісчыкі прасілі паказаць чарговыя і чарговыя раёны — і так пачаўся яго цыкл «Турыст з Падляшша».

Ні зместу і працягласці гэтага праекта, ні тым больш папулярнасці свайго новага вобразу Караль зусім не планаваў — усё атрымалася спантанна. Дапамог прафесійны досвед — хлопец працаваў рэдактарам у Google, Meta і SnapChat, а зараз вядзе праграму на беластоцкім радыё Akadera.

Падляшскі акцэнт, які падабаецца не ўсім

Сёння ролікі Караля глядзяць па ўсёй Польшчы і не толькі — у яго 70 тыс. падпісчыкаў у Instagram і 94 тыс. у TikTok.

— 20% маіх гледачоў наогул знаходзіцца за мяжой, — кажа ён і дадае, што сярод яго аўдыторыі ёсць і беларусы. — Пішуць мне ў Дырэкт, пытаюцца, ці я размаўляю па-беларуску.

Але не ўсім яго стыль падабаецца.

— Ёсць людзі, якія адмыслова ствараюць акаўнты, каб мне пісаць якія-небудзь непрыемныя рэчы ці неяк мяне крытыкаваць. Але я стараюся гэтым не пераймацца. Я не таматны суп, каб кожнаму падабацца.

Караль звязвае крытыку з даўнімі комплексамі жыхароў Падляшша. Маўляў, раней з іх ва ўсёй Польшчы смяяліся, а з рэгіёнам асацыіраваліся розныя маргінальныя, паталагічныя постаці, якія акурат размаўляюць з тыпова падляшскім акцэнтам.

— Мне падаецца, што людзі з іншых рэгіёнаў Польшчы больш заўважаюць каштоўнасць гэтага акцэнту, чым некаторыя тут. Некаторыя хочуць быць як варшавякі, бо лічаць мясцовую гаворку чымсьці несучасным, адсталым. У мяне іншая думка. Я лічу, што гэта можна нейкім чынам захоўваць.

Караль Стэфановіч
Караль Стэфановіч. Фота з яго архіва
Караль Стэфановіч
Караль Стэфановіч. Фота з яго архіва

Моладзь ганарыцца сваёй гаворкай

Караль заўважае, што падляшская моладзь таксама ўсё больш прыхільна ставіцца да тутэйшай гаворкі. Вядома, што ў штодзённым жыцці так зараз нямногія размаўляюць: сам Караль гаварыў так са сваім дзядулем, але ўжо ў школе быў вымушаны ўжываць літаратурную польскую мову, інакш яго ўсё роўна б пастаянна выпраўлялі.

— Настаўніца будзе казаць, што гэта [мясцовая гаворка] няправільна і гэта не польская мова. А я лічу, што гэта таксама польская мова, толькі іншая, мясцовая.

З яго слоў, менавіта моладзь сёння ведае мясцовую гаворку, можа ёй трошкі карыстацца і захоўваць. А вось старэйшае пакаленне дагэтуль часта думае, што падляшскі акцэнт — гэта сорамна і трэба ад яго пазбавіцца.

— Ну, халера, а ў Сілезіі ж ганарацца сваёй гаворкай! — кажа Караль.

Ганарацца сваімі моўнымі адрозненнямі і ў іншых рэгіёнаў Польшчы, напрыклад на Кашубах, згадвае блогер.

Курсаў «простай мовы» нідзе няма

У Караля татарскія карані — ягоны дзядуля быў з Бахонікаў, аднаго з цэнтраў ісламу на Падляшшы. У Бахоніках няма праваслаўных, але тамтэйшыя католікі размаўляюць «па-нашаму», або «па-простаму» — мяшанай гаворкай з вялікай колькасцю беларускіх слоў, кажа Караль. Ён бы ахвотна навучыўся гэтай аўтэнтычнай мове, толькі курсаў такіх нідзе няма.

— Няма ніякай кадыфікацыі. Файна было б, каб нехта ўзяўся за гэта з акадэмічным падыходам. Я хіба не вельмі да гэтага пасую, бо я не мовазнаўца, — кажа Караль.

Пазнаюць нават на вуліцах Лондана

Дзякуючы сваім ролікам Караль стаў вельмі пазнавальны, і не толькі ў Беластоку ці Варшаве, але і ў іншых гарадах Польшчы, а нават у Лондане — там таксама яго спыняюць на вуліцы мясцовыя палякі.

— Але гэта вялізны прэсінг. Часам, калі іду па вуліцы, людзі рэагуюць, быццам убачылі поп-зорку. А я проста загружаю ролікі ў інтэрнэт.

Падрабязных сцэнарыяў для сваіх ролікаў блогер не піша. Тое-сёе ён плануе загадзя, але шмат што атрымліваецца спантанна. Перад паездкай кудысьці ён складае спіс месцаў для наведвання і пра іх чытае. А ў некаторых мясцінах мае мясцовых гідаў, якія выступаць гасцямі ў яго сюжэтах. Дзе-нідзе, напрыклад у Гарадку, ягоныя гіды размаўляюць па-беларуску.

Караль наведвае і зусім невялікія мясцовасці, якія палякі называюць словам zadupie (дыра) і пра якія кажуць, што там нічога няма.

— А як гэта няма, калі плывуць дзве ракі, ёсць дзве старыя цэрквы, ёсць розная архітэктура — і традыцыйная драўляная, і сучасная? Шмат можна знайсці нават у такім звычайным месцы.

Караль Стэфановіч
Караль Стэфановіч. Фота з яго архіва
Караль Стэфановіч
Караль Стэфановіч. Фота з яго архіва

Быў на ўсіх кантынентах

Караль любіць падарожжы не толькі па Падляшшы. Ён кажа, што ўжо пабываў на ўсіх кантынентах і нават у студэнцкія часы паўгода жыў у Аўстраліі. А аднойчы ледзь не ўтапіўся праз магутную марскую плынь на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Але і роднае Падляшша захапляе Караля. Найбольш яго дзівіць разнастайнасць гаворак: акрамя ўласна польскай, беларускай, літоўскай мовы, ёсць яшчэ безліч лакальных варыянтаў і акцэнтаў. Яго аўдыторыі таксама цікавей глядзець польскую глыбінку, чым замежжа.

— Я зрабіў ролік пра Барселону — і гэта мала зацікавіла людзей, бо такіх гідаў шмат. А людзей больш цікавіць, калі нехта паказвае нейкую вёску, напрыклад Орлю, расказвае пра яе гісторыю. І гэта для мяне матывацыя.

Куды эмігранту з Беларусі варта паехаць на Падляшшы?

Караль раіць наведаць Бахонікі — і не толькі таму, што адтуль яго дзед, але і таму, што там ёсць добры традыцыйны татарскі рэстаран. Вельмі спадабалася Каралю ў Бельску і Гайнаўцы. Беларусам з Беларусі, на яго думку, павінны быць цікавыя невялікія беларускія мясцовасці Падляшша, такія як Трасцянка або Маліннікі.

— Там нават на знаку напісана «Маліннікі» па-польску і па-беларуску. Мне было б цікава, як беларус з Беларусі і польскі беларус адтуль дамовіліся б. Ці былі б нейкія адрозненні ў мове?

«Калі нехта размаўляе па-мясцоваму, гэта не значыць, што ён адсталы»

Блогерства для Караля ўжо ў пэўным сэнсе ператварылася ў працу і нават прыносіць некаторы даход ад рэкламных калабарацый. Але пакуль яно не дазваляе адмовіцца ад іншых заняткаў.

Адна з найбольш вядомых калабарацый Караля — выступ у кліпе падляшскай поп-зоркі Зэнка Мартынюка. Караль выступіў у ім у ролі Зэнка ў маладосці — не дзіўна, што некаторыя гледачы пачалі лічыць яго сынам спевака.

Свае ахопы Караль стараецца выкарыстоўваць і для грамадскіх мэтаў. Напрыклад, ён сабраў сярод сваіх падпісчыкаў некалькі тысяч злотых на дапамогу пацярпелым ад паводкі ў Ніжняй Сілезіі.

— Я зрабіў кар’еру за мяжой, працаваў у буйных фірмах, размаўляю на пяці мовах — і да таго размаўляю мясцовай гаворкай. Гэта паказвае, што калі нехта размаўляе па-мясцоваму, то гэта не значыць, што ён адсталы або калгаснік. Або што нехта родам з сям’і фермераў або з невялікай мясцовасці горшы за іншых, — кажа Караль.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаБеластокГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

стендап в Польше по-русски

«Без этого слова некоторые поляки вообще молчат». Польский стендапер выучил русский и выступает перед эмигрантами

MOST
23 мая 2025, 20:27

Поляк Роберт Белецки проникся юмором восточных соседей, когда отправился на заработки в Англию: там он жил с украинцами, литовцами и латышами. В результате мужчина выучил русский и занялся...

строители в Польше

«Чтобы рассчитаться с рабочими, пришлось продать квартиру». Как предприниматель из Пинска построил бизнес в польском приграничье

Партнёрскі матэрыял
23 мая 2025, 16:46

До 2010 года Павел был успешным предпринимателем в Беларуси — он построил с нуля деревообрабатывающий бизнес. Но закрыл его и уехал в Польшу, где сейчас управляет строительной компанией,...

польский проездной документ иностранца

12-летнюю беларусскую девочку не пустили на самолет с польским проездным документом. Спустя полгода семья добилась компенсации

MOST
22 мая 2025, 18:59

Юлия вместе с мужем и двумя детьми планировали отпуск в Испании. Вылетать должны были из аэропорта в Познани. Но в последний момент 12-летнюю дочь беларуски не пустили на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты