Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Калі ты яшчэ падыхаеш свежым паветрам». Беларуска Ганна Морская — пра голыя ложкі на Акрэсціна і «жодзінскія лабірынты»

MOST MOST
9 жніўня 2022, 15:14
Гісторыі
A A
акрэсціна

Ілюстрацыя: Ганна Морская

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення, у якіх агулам яна правяла 63 дні, падтрымку і салідарнасць у камеры і за яе межамі і чаму беларусаў чакае перамога. Гэта першая з чатырох частак своеасаблівага дзённіка Ганны, які яна прадстаўляе чытачам MOST.


Вітаю! Мяне завуць Ганна, мне 20 год. Апошнія тры гады я жыла ў Мінску. Як і сотні тысяч беларусаў, у жніўні 2020 года я выступіла супраць гвалту сілавікоў. І як дзясяткі тысяч чалавек, патрапіла пад рэпрэсіі.

З верасня 2020 года я пачала адкрыта выказвацца супраць былой улады. У студзені 2021-га я была затрыманая ўпершыню, затым — у чэрвені 21-га, потым — у лютым 22-га, потым у траўні 2022-га да мяне прыйшоў ГУБАЗіК. У беларускіх турмах я правяла агулам 63 дні і, каб не стаць новай палітзняволеннай, я была вымушана пакінуць краіну. Я пабывала ў ІЧУ і ЦІП Акрэсціна, СІЗА-6, ІЧУ Баранавічы, СТ-8 Жодзіна. У гэтым аповедзе я хачу распавесці пра беларускія катавальні, пра неверагодна моцных людзей і падтрымку адно аднаго ў камеры і за яе межамі, пра людзей у сістэме і чаму нас чакае перамога. Гэта першая з чатырох глаў майго аповеду.

«Здымі маску, падыхай паветрам»

Студзень 2021-га. Дзень, калі людзі масава выйшлі ў падтрымку палітзняволенага Ігара Лосіка, які абвясціў галадоўку. Тысячы людзей выйшлі, каб падтрымаць Ігара і яго сям’ю. У 15:00 людзі пачалі станавіцца ў ланцужкі па ўсёй Беларусі. Вельмі хутка супрацоўнікі міліцыі і АМАПу пачалі хапаць людзей і зацягваць іх у бусы. У гэты дзень затрымлівалі ўсіх: маладых і старых, мужчын і жанчын, выпадковых мінакоў і актывістаў. Сярод арыштантаў была і я, якую схапілі разам з сябрамі побач з метро. Маладых людзей акружылі супрацоўнікі ў чорнай форме, прапанаваўшы не задаваць пытанняў, завялі ў серабрысты бусік. Ужо каля 16-й гадзіны ўсе затрыманыя былі дастаўлены ў адзін з мінскіх РУУСаў. Усяго ў аддзяленні было 32 чалавекі, агулам у той дзень затрымалі каля 300 чалавек.

Мы знаходзіліся там каля 12 гадзін. Кожнага з нас правялі на складанне пратакола, запіс відэа, дзе мы распавялі пра прычыну затрымання і лаяльнасць да ўлады. Шмат хто з затрыманых свайго пратакола не бачыў у вочы, я была ў іх ліку. Як пасля апынулася, розніцца затрымання мяне і маіх сяброў (нас затрымалі адначасова) была 15 хвілін. На кожнага з арыштантаў быў складзены пратакол па народным артыкуле 23.34, частцы дадавалі яшчэ 24.3. Пасля складання пратаколаў усе прайшлі праз асабісты дагляд, зняцце адбіткаў пальцаў і фатаграфаванне.

Адметнай рысай затрыманых была вольнасць. Кожны стараўся неяк дапамагчы адно аднаму: у мяне была чыстая вада, у некага былі цукеркі, у кагосьці — засушаныя яблыкі, усе дзяліліся адно з адным тым, што мелі, або проста падтрымлівалі і супакойвалі. Досыць хутка паміж затрыманымі ўзнікла сувязь, і атмасфера з дэпрэсіўнай пераходзіла ў сяброўскую. Як бы супрацоўнікі ні лаялі нас — заткнуць рот атрымлівалася не ўсім.

Бліжэй да паловы на трэцюю ночы ўсіх затрыманых пачалі грузіць у аўтазакі. Самым страшным было тое, што цябе адпусцяць, а твае сябры паедуць на Акрэсціна. Нягледзячы на згубленыя дакументы, мяне ўсё ж такі закінулі ў аўтазак. Перад тым, як туды пагрузіцца, я павінна была прайсці праз калідор, дзе тварам да сцяны стаялі хлопцы. У цемры гэта выглядала вельмі жудасна. Мяне закрылі ў стакане на 2 месцы, дзе я была ўжо чацвёртай. Нават у такіх умовах мы не гублялі настрой: знаёміліся, смяяліся і разумелі, што будзе далей. Хвілін 20 трасучкі — і мы ўжо ў дворыку ІЧУ. Нас паставілі тварам да сцяны ўздоўж плота.

— Здымі маску, падыхай паветрам. Бо калі ты яшчэ падыхаеш свежым паветрам, — прапанавала адна з затрыманых дзяўчат.

КГБ прапаноўваў супрацу

Крышачку мы яшчэ падыхалі марозным паветрам, а потым нас завялі ў калідор, дзе ўсіх афармлялі. Але перад гэтым кожны быў абавязаны прайсці па нацыянальным сцягу. Потым зноў афармленне і чаканне размеркавання ў камеры. Чакалі мы ў бетонным стакане, дзе замест аднаго чалавека нас было пяцёра, але ўсё адно не гублялі настрой.

Мяне і частку маёй кампаніі закрылі ў камеру №15. Вялікі пакой, дзе было пяць ложкаў на дзевяцярых дзяўчат, без матрацаў і пасцельнай бялізны, кругласутачным святлом, але са сродкамі гігіены. Нас было ад 9 да 11 чалавек. Па ўмовах можна дадаць страшэнны холад. У -20 ацяпленне ўключалі днём, а ноччу яго рабілі слабейшым, таму спаць было вельмі холадна, плюс маглі яшчэ ўключыць вентыляцыю. У адзін з дзён па гэтай вентыляцыі ў камеры запусцілі невялікую дозу пярцовага газа. Яна была дастатковай, каб арыштанты пачалі кашляць і задыхацца, але медыцынскую дапамогу ніхто нават не збіраўся аказваць.

25-га ўсіх затрыманых пачалі судзіць. Суды па класіцы выглядаюць як цырк. Ёсць у цябе адвакат, няма — не важна. Ёсць сведкі, відэа ці няма — усё адно. 30 базавых або 15 сутак.

Асобна хацелася б выдзеліць размовы з супрацоўнікамі КГБ. З нашай камеры на размовы выклікалі трох дзяўчат, я была ў іх ліку. Нічога незвычайнага: цябе прыводзяць у светлы пакой, дзе стаіць стол, два крэслы і краты з зэдлікам. Для дадатковага ціску размаўляеш ты за гэтымі кратамі. У мяне атрымалася з імі цікавая даволі размова. Размова па класіцы: ці ўдзельнічаеш у пратэстах, пагражалі, размаўлялі пра гвалт з боку сілавікоў, а пасля яны вырашылі мне прапанаваць супрацу. Адмовілася.

«Жодзінскія лабірынты»

Асобнай гісторыяй можна назваць Жодзіна. Раніцай аднаго з дзён больш за 100 чалавек былі перавезены з Акрэсціна ў СТ-8 Жодзіна. І ўсё адно тады людзі не гублялі настрой. Мы шэптам знаёміліся, жартавалі, падтрымлівалі адзін аднаго.

Перавозілі нас у аўтазаках, у той дзень было вельмі холадна, а ацяпленне ў машынах няма, таму мы вельмі моцна змерзлі, седзячы ў металічным пакойчыку на металічнай лаўцы. Перад этапам нас усіх часова змясцілі ў адну з камер, дзе знаходзіліся непалітычныя арыштанты. Агулам у тым памяшканні, дзе была я, знаходзіліся адначасова 32 дзяўчынкі.

Людзям, якія прайшлі праз Жодзіна, напэўна вядомы такі тэрмін як «жодзінскія лабірынты». Гэта такі калідорчык пад зямлёй, па якім вядуць у турму ці ІЧУ арыштантаў. Перад тым, як змясціцца, ты абавязкова павінен прайсці праз гэты калідор, пад суправаджэнне лаянкі, а часам і дубінак.

Перад «засяленнем» з паўгадзінкі мы правялі ў нейкім «прылазніку», дзе ў нас запыталі нашы дадзеныя, у некаторых пыталіся пра дату/год нараджэння і тэрмін. У Жодзіне я, ды і, напэўна, іншыя вязні, пабачылі, у якіх умовах павінны ўтрымлівацца правапарушальнікі. Пасля пяці дзён на голых дошках і жалезных ложках кожная арыштантка камеры №16 марыла пра тое, каб паспаць на гэтым матрацы і пад коўдрай. На наступны дзень нас звадзілі ў душ і на шпацыр, каму было патрэбна — аказалі медыцынскую дапамогу. Самі супрацоўнікі вельмі здзіўляліся нашым гісторыям, спрабавалі неяк дапамагчы затрыманым.

Цеплыня кожнага аркуша паперы

Адным з самых шчымлівых момантаў былі лісты, якія нам прыйшлі. Пабачыўшы на свае вочы гэтую рэакцыю, адчуўшы цеплыню кожнага аркуша паперы з такім родным почыркам, я зразумела ўсю важнасць лістоў для палітвязняў. Дзяўчаты плакалі над кожным лістом, перачытваючы яго і прыгадваючы свой дом і родных. Праз пару дзён мы ўсе выйдзем і абдымем іх.

Пасля адбыцця арышту з сукамерніцамі мы яшчэ некалькі разоў бачыліся, стараліся дапамагаць, калі кагосьці забіралі ізноў.

Чытайце таксама:

Наступная справа магла быць крымінальнай. 20-гадовая беларуска, якая пераехала ў Беласток, расказала пра катаванні і ўмовы на Акрэсціна

Руслан Кулевіч
4 жніўня 2022, 15:51
Акрэсціна

Мінчанка Ганна Морская прыехала ў Беласток у пачатку ліпеня 2022 года. У Беларусі па адміністрацыйных справах сілавікі затрымлівалі 20-гадовую дзяўчыну...

Чытаць далейDetails
Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты