Панядзелак, 19 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Суткі» за напамін сілавікам пра Крымінальны кодэкс. Другая частка аповеду Ганны Морскай пра зняволенне ў Беларусі

MOST MOST
30 жніўня 2022, 14:07
Гісторыі
A A
сіза

Ілюстрацыя: Ганна Морская

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення, у якіх агулам яна правяла 63 дні, падтрымку і салідарнасць у камеры і за яе межамі і чаму беларусаў чакае перамога.

Гэта другая з чатырох частак своеасаблівага дзённіка Ганны, які яна прадстаўляе чытачам MOST.

Чытайце таксама

«Калі ты яшчэ падыхаеш свежым паветрам». Беларуска Ганна Морская — пра голыя ложкі на Акрэсціна і «жодзінскія лабірынты»

MOST
9 жніўня 2022, 15:14
акрэсціна

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення,...

Чытаць далей

Самае «законнае» затрыманне

«10.06.21 группой граждан, среди которых была гражданка А., в пешеходном переходе по адресу: г. Минск… были наклеены плакаты с надписями “Силовики, помните, что: “ и цитатами из Уголовного кодекса…».

Менавіта гэта будзе напісана ў пастанове суда. 10 чэрвеня ў адным з пераходаў група грамадзян наклеіла плакаты, дзе сілавікам нагадвалася пра тое, якія артыкулы Крымінальнага кодэкса яны парушылі. Пасля сканчэння акцыі быў затрыманы адзін удзельнік.

На дзіва, гэта было самае законнае, калі так можна сказаць, затрыманне. Да мяне падышоў мужчына, паказаў пасведчанне і прапанаваў прайсці з ім. Я запытала, ці магу паведаміць родным пра затрыманне, атрымаўшы дазвол, напісала пра здарэнне і выдаліла тэлеграм. Але я не здамся так проста!

Падлавіўшы момант, я паспрабавала ўцячы — не атрымалася. Пасля крыку «Стаяць, міліцыя!» я спынілася і падняла рукі, супрацоўнік скруціў мне іх і павёў у апорку, дадаўшы, што гэта артыкул 24.3.

Размова з гэтым супрацоўнікам была досыць цікавай. Запытаў, колькі мне плацяць, ці ўдзельнічала ў акцыях. Сам жа сказаў мне, што ён таксама ідэйны. Потым прыехаў патрульны, ён мяне і суправаджаў да РУУСа. Той супрацоўнік, што затрымліваў мяне, папярэдзіў, што я люблю бегаць, мне сціснулі рукі і паабяцалі ў выпадку чаго апрануць кайданы і закінулі ў багажнік «бобіка». Досыць цікавая рэч: такі мініаўтазачык памерам, можа, метр на 0.5. У гэтай машыне ехалі двое «палітычных» і два супрацоўніка міліцыі. З адной апоркі затрыманых прывезлі ў іншую, дзе нас і аформілі. Там жа мне і паабяцалі месячны адпачынак у санаторыі.

— Да я бы вам дал пинок под зад и пошёл настоящих преступников ловить!
— Дык давайце! Гэта не трэба ні нам, ні вам.

Прайшло хвіліны дзве, міліцыянер вярнуўся і, выбачаючыся, сказаў, што мы паедзем на ЦІП. Са мной і так было ўсё зразумела, але дзяўчынку побач было шкада. Калі мяне вялі да машыны для перавозкі ў РУУС, то патрульны пачаў са мной размаўляць і штурхаць, каб адказвала «на нормальном русском языке».

«С целью избежания повторных пыток»

У РУУСе я апынулася ў «акварыуме» — краты з лаўкай. Зноў ужо знаёмая працэдура: агляд, подпіс пратаколаў, арышт рэчаў і гэтак далей. Праз гадзіны дзве мяне закінулі ў «малпоўнік» — бетонны пакой з драўлянай сцэнай, дзе я знаходзілася прыкладна да другой гадзіны ночы. Стомленую і заспаную, мяне выцягнулі ў следчы пакой, дзе я павінна была падпісаць пратаколы. Іх склалі два: 19.1 і 24.3.

«Совершила попытку к бегству с целью избежания повторных пыток на Окрестина», — прачытаўшы гэта ў адным з пратаколаў, следчы сказаў, што дарма так напісала — тут ужо будзе дакладна зразумела, што ўцякала.

А трэцяй гадзіне я ўжо спала, скруціўшыся абаранкам, на лаўцы ў 17-й камеры ІЧУ. На вуліцы +30, а ў памяшканні, напэўна, +10-15, вельмі холадна. Раніцай нас чакаў «шмон», дзе я і мая сукамерніца атрымалі некалькі абразаў наконт знешняга выгляду, які не адпавядаў «традыцыйнаму стану беларускі». Потым нас пачалі забіраць на размовы або суд.

Суд праходзіў класічна, па скайпе. Вынік — 15 сутак па арт. 19.1 КаАП. Усіх пратэстоўцаў, што былі са мной, я ўпэўнівала, што мне дадуць мінімум 30 дзён, таму пятнаццаці абрадавалася, як дзіцё цукерцы 🙂 Здзівіўся нават супрацоўнік РУУСа, які мяне суправаджаў.

Дрэнная ежа, вядро хлёркі і бясконцыя «шмоны»

Калі скончыліся суды, то ўсіх мусілі перавесці ў ЦІП. Канвойны закрыў дзверы пакою, і мы засталіся ўдваіх. Ён проста вырашыў паразмаўляць са мной, зразумець, якія ў мяне думкі, што я хачу зрабіць для Беларусі. Выказаў сваю пазіцыю. Мы агулам зразумелі адно аднаго. Калі ў яго ўзніклі хоць нейкія сумневы, то гэта перамога для мяне.

На вуліцы — анамальная спякота, пасля суда ўсіх затрыманых дзяўчат скінулі ў адну камеру-карцар №6. Закрытае акно, кармушку адчыняць нельга, у пакоі — дзевяць чалавек. Крыху менш чым праз год адна з «жыхарак» гэтага памяшканне будзе прызнаная палітзняволенай. У карцар дзяўчат закінулі за міску, дзе было надрапана «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ» — кіраўнік ЦІПу вырашыў, што гэта з’яўляецца падставай для змяшчэння ўсёй камеры, а таксама новапрыбыўшых, у штрафны ізалятар. Пасярод пакою — зэдлік, прывараны да падлогі, ложак прышпіляецца да сцяны, «палітычным» карыстацца ім нельга. Каля ўвахода — прыбіральня без дзвярэй, агароджаная толькі збоку, і кран без ракавіны, замест яе — сметніца. Там вельмі не хапала паветра з-за гарачыні, а ноччу было холадна з-за таго, што спалі на голай плітцы. Але выкручваліся і ў такіх умовах

На наступную раніцу нас перавялі на трэці паверх. Так я і патрапіла ўпершыню ў знакамітую камеру №15. Усе вельмі абрадаваліся свежаму паветру, а адна з маіх сукамерніц сказала, што мы нават не ўяўляем, наколькі тут шыкоўная падлога для сну. Спалі мы на падлозе, таму што спаць на голых жалезных прутах было холадна і балюча. Кармілі класічна дрэнна — і кожную раніцу вядро хлёркі, цягам дня — 3-4 «шмоны». У сувязі з тым, што акно пастаянна адкрыта, туды вешалі «фіранкі» з пакетаў для хлеба, каб менш мерзнуць уначы.

Ілюстрацыя: Ганна Морская

Баранавічы: кармілі лепш, нават далі каву

На палове тэрміна траіх дзяўчат вырашылі перавезці ў СІЗА-6 у Баранавічах. З камеры нас забралі з самага ранку, не даўшы нам магчымасці атрымаць перадачы. Але перад этапам нас пакінулі ў дворыку на сонцы. Спачатку было файна, але потым ужо пачало пячы. Хлопцы і дзяўчаты, які этапавалі, былі літаральна праз сценку ў дворыках без даху. Каб падтрымаць зняволеных, мы гучна спявалі. Потым хлопцы нам ціха дзякавалі за гэта.

У аўтазаку нас было пяць жанчын — тры палітычныя, жанчына без пэўнага месца жыхарства і былая крымінальніца. Цікавы кантынгент, але мы знайшлі агульную мову. У машыне з намі ехаў сабака, якога мы праз краты гладзілі. Знаёміліся з хлопцамі з суседніх «стаканаў», усе яны былі палітычныя.

Калі нас прывезлі на тэрыторыю СІЗА, то першае, што кінулася мне ў вочы, — неверагодна прыгожыя краявіды. А потым ужо — будынкі ў жудасным стане. Засялілі нас у паўпадвальнае памяшканне, у камеру №119, але перад засяленнем — чарговы агляд, дзе ў мяне забралі ўсю маю сімволіку. Памяшканне на шэсць месцаў, з прыбіральняй без дзвярэй, толькі халоднай вадой, з абсыпанай тынкоўкай, цвіллю, затое — з люстэркам і пластыкавымі шыбамі. Там былі «гаспадары», якія сёння павінны былі выйсці, яны і распавялі нам пра правілі і ўмовы. Абавязковым рытуалам, калі ў пакой заходзіць прадольны, была справаздача. «Камера 119, пяць адміністратыўна арыштаваных. Дзяжурная такая-та».

Сярод плюсаў у Баранавічах было тое, што нам дазволілі ўзяць неабходныя прыватныя рэчы з асабістых сумак, плюс яшчэ дзяўчаты пакінулі нам адзенне і сродкі гігіены. Кармілі там лепш, чым на Акрэсціна, нават давалі смачную тушаную бульбу.

«Шманалі» камеру чатыры-пяць раз у дзень, смецце выносіць дзяжурны. У СІЗА нам нават давялося працаваць, перад наступным этапам трэба было прыбраць камеры. Палітычныя пагадзіліся, каб падыхаць свежым паветрам, а камусьці і папаліць.

На наступны дзень нас перавезлі ў ІЧУ. Да апошняга моманту мы не ведалі, куды нас вязуць. Адна з дзяўчат пачала плакаць, ёй было страшна. Мы спрабавалі яе супакоіць, хоць у саміх жах быў не меншы. Везлі нас у «бобіку», вельмі цесным і нязручным для перавозкі арыштантаў. У ізалятары ўмовы адчувальна лепшыя: зроблены новенькі рамонт, агароджаная прыбіральня з унітазам. Нават аднойчы на 20 хвілін вырубілі святло і не будзілі ноччу. Так, увесь час у ЦІП, ІЧУ і СІЗА ў нас гарэла святло і нас будзілі а другой і чацвёртай гадзінах ночы на пералік жыхароў. У баранавіцкім ІЧУ кармілі смачней за ўсе ўстановы, нават далі каву.

У канцы чэрвеня я выйшла на волю. Некаторыя з маіх сукамерніц пасля выхаду на волю адразу з’ехалі, іншыя працягнулі барацьбу, адну прызналі палітзняволенай. Зараз мы працягваем заставацца на сувязі.

Чытайце таксама:

Наступная справа магла быць крымінальнай. 20-гадовая беларуска, якая пераехала ў Беласток, расказала пра катаванні і ўмовы на Акрэсціна

Руслан Кулевіч
4 жніўня 2022, 15:51
Акрэсціна

Мінчанка Ганна Морская прыехала ў Беласток у пачатку ліпеня 2022 года. У Беларусі па адміністрацыйных справах сілавікі затрымлівалі 20-гадовую дзяўчыну...

Чытаць далей
Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты