Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Чыгунка, на якой спыніўся рух. 160 год таму пачалі хадзіць цягнікі паміж Гродна і Беластокам

MOST MOST
27 снежня 2022, 13:28
Гісторыі
A A
чыгунка

Пасажырскі цягнік у ваколіцах Гродна, міжваенны перыяд.

Сёння — 160 гадоў Беларускай Чыгунцы. Сваю гісторыю БЧ афіцыйна лічыць ад Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, якая ў 1862 годзе злучыла Вільню, Гродна і Беласток. Сёння ж з Гродна немагчыма паехаць цягніком ні ў Беласток, ні ў Вільню.

Адам Кіркор. Карта чыгунак, якія разыходзяцца з Вільні, 1862 год.

Цывілізацыйны і тэхналагічны рывок

27 снежня (15 снежня па юліянскім календары) 1862 года быў афіцыйна адчынены рух цягнікоў па Пецярбурга-Варшаўскай чыгунцы, якая была трэцяй па ліку чыгуначнай магістраллю ў Расійскай Імперыі. Чыгунка прайшла праз Пскоў, Дзвінск, Вільню, Гродна і Беласток. У Варшаве цягнікі прыбывалі на Пецярбурскі вакзал на правым беразе Віслы — цяпер на яго месцы станцыя Варшава-Віленская.

Будаўніцтва чыгункі было агромністым цывілізацыйным крокам. З Гродна стала магчымым хутка і без вялікіх фізічных высілкаў дабрацца што ў Пецярбург, што ў Вільню, што ў Варшаву. Паскорылася дастаўка пошты. Стала магчыма танней і ў большай колькасці перавозіць тавары.

Першы ў гісторыі здымак Гродна. Фота: oldgrodno.by

Нават першы вядомы фотаздымак Гродна быў зроблены ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі. У 1861 годзе аўстрыец Антон Рорбах на замову інжынераў здымаў будаўніцтва мосту праз Нёман — а разам з тым пакінуў і першую фатаграфічную панараму горада.

Будуючы чыгунку, расейцы мелі на ўвазе не толькі эканамічныя, але і ваенныя мэты. Пасля 1830-га яны баяліся новага паўстання — і хацелі мець шлях для хуткага перакідвання войск у непакорную частку імперыі.

Май 1863 года – крушэнне расійскага ваеннага цягніка паміж станцыямі Чыжэў і Малкіня.

«Рэйкавыя партызаны» часоў Каліноўскага

У 1863 годзе паўстанцам давялося супрацьстаяць праціўніку, які выкарыстоўваў для перамяшчэння войска сучасны сродак транспарту. Паўстанцы знішчалі тэлеграфныя лініі і разбіралі рэйкі. 13 мая 1863 года паміж станцыямі Чыжэў і Малкіня паўстанцы здолелі скінуць з рэек цягнік з расійскімі вайскоўцамі і ўступіць з імі ў бой.

А ў Гродне паўстанцы спрабавалі захапіць паравоз, каб дабрацца са сваім аддзелам у Парэчча, дзе ў пушчы збіраліся паўстанцкія атрады. Па меркаванні гісторыкаў, калі б не чыгунка, расейцы не змаглі б так хутка здушыць паўстанне.

У другой палове ХІХ стагоддзя чыгунка стала вызначальным чыннікам для развіцця Беластока. Да гэтага Беласток не вылучаўся па сваім прамысловым развіцці сярод суседніх паселішчаў Падляшша — Супрасля, Харошчы — у якіх з 1830 года ўзнікалі ткацкія фабрыкі. Але наяўнасць чыгункі рэзка павялічыла інвестыцыйны патэнцыял Беластока — і за некалькі дзесяцігоддзяў горад ператварыўся ў адзін з найбольшых прамысловых цэнтраў у Расійскай Імперыі, атрымаў мянушку «Манчэстэра Поўначы», а ў 1919 годзе ў адроджанай Польшчы стаў цэнтрам ваяводства.

«Беларускія сяляне кур’ерскім не ездзяць». Якія цягнікі курсавалі ў міжваенны час паміж Гродна і Беластокам

З Варшавы ў Вільню за пяць з паловай гадзін… але не ў 2022 годзе

Падчас Першай сусветнай вайны немцы перабудавалі на акупаванай тэрыторыі чыгунку на еўрапейскую каляіну шырынёй 1435 мм. Пасля таго як Польшча здабыла ў 1918 годзе незалежнасць і замацавала ў 1921 усходнія межы дзяржавы, цягнікі з Варшавы сталі даходзіць да латвійскай памежнай станцыі Земгале. Справа была ў шырыні каляіны: Латвія, якая большую частку Першай сусветнай вайны не была пад немцамі, захавала «рускую» шырыню каляіны, а Польшча і Літве перайшлі на еўрапейскую.

Цягнікі ў Пецярбург у міжваенны час ужо не хадзілі.

Аднак Беласток заставаўся важнай станцыяй на галоўным чыгуначным маршруце з Захаду на Усход: з сярэдзіны 1920-х курсіраваў экспрэсавы цягнік з Парыжа праз Берлін і Варшаву, а далей праз Беласток, Ваўкавыск, Баранавічы і Стоўбцы да савецкай памежнай станцыі Негарэлае.

У Негарэлым пасажыры, якім трэба было ў СССР або Кітай ці Японію, перасаджваліся на савецкі транскантынентальны цягнік.

Тым не менш, Польскія дзяржаўныя чыгункі надавалі ўвагу ўтрыманню былой Пецярбурга-Варшаўскай чыгункі, бо яна была транспартным калідорам у зносінах з балтыйскімі краінамі праз станцыю Земгале, і з адным з ваяводскіх цэнтраў — Вільняй. У 1930-я гады дазволеная хуткасць на лініі ўзрасла да ста кіламетраў на гадзіну, а ў 1935 годзе былі ўведзеныя цягнікі Вільня — Варшава, якія пераадольвалі свой маршрут за пяць з паловай гадзін.

Цягнікі і аўтобусы: як выглядала транспартнае злучэнне паміж Гродна і Беластокам 90 гадоў таму

Шлях з няволі і маршрут для кантрабандыстаў

У 1945 годзе чыгунка з Вільні на Гродна і Беласток стала шляхам, па якім пакідалі радзіму жыхары Заходняй Беларусі, якія пакідалі родныя мясціны, каб не жыць у сталінскім СССР. Для палякаў гэта была рэпатрыяцыя на радзіму, але карысталіся гэтай магчымасцю і многія беларусы каталіцкага веравызнання, якія запісваліся палякамі і афармлялі дакументы на выезд — абы толькі не жыць у СССР.

У далейшым чыгунка выкарыстоўвалася для камунікацыі паміж Ленінградам і Варшавай і Берлінам. Выехаць з СССР турыстам было амаль немагчыма, але цягнікамі актыўна карысталіся савецкія вайскоўцы з сем’ямі, якія размясціліся ў шматлікіх гарнізонах у паняволеных краінах Цэнтральнай Еўропы. Пункт пропуска ў Кузніцы актыўна дзейнічаў, а на тамтэйшай станцыі былі прылады для змены вагонных вазкоў з шырокай на еўрапейскую каляіну.

З канца 1980-х гадоў паміж Беластокам і Гродна сталі курсаваць электрацягнікі Польскіх Дзяржаўных Чыгунак. Гісторыі пра паездкі электрычкай да Кузніцы ці Беластока, і прыгоды з перавозкай там кантрабандных цыгарэтаў і алкаголю можа расказаць кожны жыхар Гродна.

У 2018 годзе замест электрычкі пачаў курсаваць цягнік Кракаў — Гродна. Вясной 2020 года яго адмянілі з-за эпідэміі каранавіруса, а цяпер не вяртаюць з-за дрэнных палітычных адносінаў паміж Польшчай і рэжымам Лукашэнкі.

Праз польска-беларускую мяжу на найстарэйшай у рэгіёне чыгунцы цяпер курсуюць толькі грузавыя цягнікі. Праз літоўска-беларускую ўжо амаль тры дзесяцігоддзі няма ніякага руху: чыгуначныя шляхі разабраныя. Праз розную шырыню чыгуначных каляін і няздольнасць рэжыму Лукашэнкі мець добрыя адносіны з суседзямі самая старая чыгунка ў Беларусі апынулася ў заняпадзе.

Rail Baltica: з Варшавы ў Вільню ў абыход Гродна

У канцы 2022 года маршрут цягніка з Кракава быў зменены: замест Гродна ён паехаў да літоўскай памежнай станцыі Мацкава, дзе пасажыры могуць перасесці на літоўскі цягнік да Вільні. Перасадка з’яўляецца вымушанай з той прычыны, што Літва пасля савецкай акупацыі карыстаецца “рускай” шырынёй каляіны.

Тым часам на тэрыторыі Польшчы ідзе праца над праектам Rail Baltica, які мае стварыць сувязь хуткаснай чыгункай еўрапейскай каляіны з краінамі Балтыі. Раней быў цалкам перабудаваны ўчастак ад Варшавы да Чыжэва. Цяпер – чыгунка ад Чыжэва да Беластока выглядае як адна гіганцкая будаўнічая пляцоўка. У Беластоку перабудоўваюць станцыю і мае з’явіцца пешаходны тунэль пад шляхамі. Маршрут праекта Rail Baltica далей будзе пралягаць праз Элк, Алецка, Сувалкі — і далей на Коўна, Рыгу, Талін. Плануецца таксама будаўніцтва лініі каляіны 1435 мм з Коўна да Вільні. На жаль, цягнікі з Варшавы ў Вільню будуць абмінаць Гродна. Мы, аднак, спадзяемся, што гэты стан — часовы і не будзе заставацца вечна.

Ян Рамэйка

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты