Чацвер, 18 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Дэмакратычныя сілы хочуць, каб усе беларускія дзеці ў Польшчы маглі вывучаць беларускую. Для гэтага трэба змяніць закон

MOST MOST
8 лістапада 2023, 18:25
Навіны
A A
Беларуская мова ў Беластоку

Фота: MOST

Рух беларускай салідарнасці і Кардынацыйная рада прапануюць стварыць умовы, каб беларускую мову ў Польшчы маглі вывучаць не толькі грамадзяне Польшчы, але і ўсе беларускія дзеці, якія легальна жывуць у краіне. Для гэтага пачалі збіраць подпісы.

— Зараз беларускую мову ў польскіх школах могуць вывучаць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі, — тлумачаць ініцыятары. — Сёння ў Польшчы жыве больш за сто тысяч беларусаў, якія маюць легальны статус. Аднак да атрымання грамадзянства патрэбна яшчэ некалькі гадоў. Усе гэтыя гады іх дзеці пазбаўлены магчымасці вывучаць родную мову, гісторыю і культуру.

Дэмакратычныя сілы хочуць, каб вывучаць беларускую мову маглі беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы ў легальным статусе, у тым ліку на падставе карты часовага і сталага побыту і ў статусе ўцекача.

Аднак для гэтага спатрэбіцца змяніць закон «Пра нацыянальныя і этнічныя меншасці і рэгіянальныя мовы».

— Польскае грамадзянства можна атрымаць толькі праз дзесяць гадоў жыцця на тэрыторыі Польшчы. За гэты час можа адбыцца адкат у беларускай культуры, мове і ідэнтычнасці беларусаў замежжа. Змена ў законе можа паўплываць на тое, каб ужо цяпер беларусы за мяжой захоўвалі свае карані, — абгрунтоўваюць сваю пазіцыю аўтары ініцыятывы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гормоны и лекарства от диабета

Водитель автобуса вез из Беларуси в Польшу гормоны и лекарства от диабета. Против него завели дело

MOST
18 чэрвеня 2026, 17:41

Польские таможенники нашли в рейсовом автобусе Минск — Варшава лекарства от диабета и ожирения, а также ампулы с гормоном роста. Они были спрятаны в тайниках, рассказали в Таможенно-налоговой...

убийство в Польше

Связан с оргпреступностью, проверяется связь с зарубежными спецслужбами. Подробности о подозреваемом в убийстве Скрепецкого

MOST
18 чэрвеня 2026, 15:29

Мужчину, задержанного в Польше по подозрению в убийстве российского художника и блогера Семена Скрепецкого, полиция связывает и с другими преступлениями, совершенными ранее в Польше. Об этом на пресс-конференции...

международная защита в Польше

В Польше беларусам стали чаще предоставлять статус беженца

MOST
18 чэрвеня 2026, 13:43

В Польше беларусам стали чаще предоставлять международную защиту в форме статуса беженца, следует из статистики Управления по делам иностранцев. За пять месяцев госорган вынес такие решения по 215...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты