Чацвер, 21 жніўня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Замовілі каву і затрымалі. Чацвёртая частка аповеду Ганны Морскай пра зняволенне ў Беларусі

MOST MOST
19 верасня 2022, 12:27
Гісторыі
A A
суткі

Ілюстрацыя: Ганна Морская

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення, у якіх агулам яна правяла 63 дні, падтрымку і салідарнасць у камеры і за яе межамі і чаму беларусаў чакае перамога.

Гэта апошняя, чацвёртая частка своеасаблівага дзённіка Ганны, які яна прадстаўляе чытачам MOST.

«Калі ты яшчэ падыхаеш свежым паветрам». Беларуска Ганна Морская — пра голыя ложкі на Акрэсціна і «жодзінскія лабірынты»

MOST
9 жніўня 2022, 15:14
акрэсціна

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення,...

Чытаць далей

«Суткі» за напамін сілавікам пра Крымінальны кодэкс. Другая частка аповеду Ганны Морскай пра зняволенне ў Беларусі

MOST
30 жніўня 2022, 14:07
сіза

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення,...

Чытаць далей

Затрыманне на антываеннай акцыі, пратакол з памылкамі і «арганізацыя падлеткаў». Трэцяя частка аповеду Ганны Морскай пра зняволенне ў Беларусі

MOST
7 верасня 2022, 16:46
затрыманне

20-гадовую беларуску Ганну Морскую затрымлівалі пяць разоў. Зараз Ганна жыве ў Беластоку і ў аўтарскай калонцы расказвае пра месцы зняволення,...

Чытаць далей

Затрыманне і «ластаўка»

У траўні 22 года ў адну з мінскіх кавярняў прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК з пастановай на ператрус. Дзяўчыну-барыста затрымалі наўпрост на працоўным месцы, замовіўшы сабе каву і абяцаючы ёй і каляжанкам, што начаваць тая будзе дома. Верылі, напэўна, усе, акрамя самой барыста.

Дзяўчыну ўсадзілі на задняе сядзенне сярэбранай «Шкоды», і пакуль ехалі — задавалі пытанні, правяралі тэлефон. І раззлаваліся на партызанскі Telegram, дадаўшы мне, што раз я не захацела з імі па-добраму, то паедзем ва ўпраўленне. Там і пачаўся допыт: «ластаўка», пагрозы разнесці дом бацькоў, удары за няправільныя адказы, лаянка, абразы, пагрозы крымінальнай справай. Найбольшы след пакінула «ластаўка»: гэта калі цябе кладуць на падлогу, рукі за спінай, апранаюць кайданы і ногі прасоўваюць за іх, скручваючы цябе абаранкам. Ад гэтай позы ў мяне на руках засталіся шнары.

Скончыўшы здзекавацца, мяне завезлі ў РУУС, каб пасудзіць. Везлі ў капелюшы і кайданах з рукамі за спінай, прычым я абавязкова павінна была глядзець тварам у падлогу. Перад традыцыйнымі мерапрыемствамі — абавязковая ідэалагічная размова. Пакуль адзін з супрацоўнікаў ГУБАЗіК вырашаў з міліцыянерамі, што жа са мной рабіць, другі супрацоўнік вырашыў паразмаўляць пра мае погляды і пераканаць мяне. Малады зусім хлопец, не ведае нават сэнсу таго, што кажа.

Суд па-беларуску

Супрацоўнікі сышлі, пачаўся асабісты дагляд, арышт тэлефона. Потым мяне спусцілі ў калідорчык побач з актавай залай. Спачатку я сядзела там адна, потым прывялі іншых затрыманых. Так атрымалася, што найбольш інтэлігентныя з затрыманых селі на адной лаўцы. Увогуле было каля 20 правапарушальнікаў, сярод якіх толькі я — палітычная. Адзін з мужчын здзіўляўся майму спакою.

Наша кампанія ўвесь час падтрымлівала адно аднаго: я распавядала затрыманай жанчыне пра тое, як сябе паводзіць на судзе, пра сам працэс, а яна ў сваю чаргу дазволіла папярэдзіць маіх бацькоў пра маё месцазнаходжанне. Хлопцы проста нас падтрымлівалі і не давалі засумаваць.

Прайшло шмат часу, нас пачалі судзіць. Усіх, акрамя мяне, судзілі афлайн паказальна, мяне жа судзілі анлайн у калідорчыку, дзе сядзелі затрыманыя. Судзілі мяне першую, пасяджэнне прайшло цалкам на беларускай мове. І ў выніку, пасля спрэчак з суддзёй, — 15 сутак па 24.23 частцы 1 КаАП.

Батончык мюсляў

Пасля ўсіх судоў частку затрыманых адпусцілі, я засталася адна з жанчын. Бліжэй да 20-й гадзіны адзін з затрыманых маргіналаў сказаў, што хоча есці, канвойная дзяўчына ўсміхнулася і аддала свой батончык мюсляў яму, потым, паразважаўшы, аддала другі мне. Я яго раздзяліла на чатыры часткі і раздала астатнім. У гэтым і розніца паміж палітычнымі і маргіналамі: першыя дапамагаюць іншым, а другія клапоцяцца пра сябе. Што, зрэшты, не так і дрэнна.

Вечарам нас перавезлі ў ЦІП, па дарозе ў «бобіку» я доўга размаўляла з затрыманым хлопцам. Ён не пераставаў захапляцца маім судом. Дамовіліся з ім як-небудзь пабачыцца пасля вызвалення. Але, на жаль, не атрымалася.

Ілюстрацыя: Ганна Морская

Матрац на Акрэсціна

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Зноў стандартныя працэдуры, пасля якіх мяне закінулі ў чацвёртую камеру. Вялікая шасцімесная камера з двухпавярховымі ложкамі па баках і сталамі ў цэнтры. Першае, што заўважыла, — матрацы. Я не паверыла сваім вачам. Няўжо мяне, страшэнную рэцыдывістку, — у камеру з матрацамі? Дзяўчаты запыталі адразу, за што я тут, прапанавалі паесці, непалітычныя далі цукерак. Я распавяла навіны.

Упершыню за ўвесь час сваіх адсідак я даведалася, што такое матрац на Акрэсціна. Цуды здараюцца.

На наступны дзень нас паднялі ў 13-ю камеру. Прабыла я ў гэтай камеры дзён 5-6, перыядычна кагосьці выводзілі ці прыводзілі. Камера на другім паверсе была чатырохмесная, нас было ад 5 да 7 чалавек. Былі матрацы і пасцельная бялізна, нават быў венік і дыванок пад дзвярыма, але дадаткова — тараканы і нават клапоў пару штук. Яшчэ там выключалі на ноч святло і нават не будзілі на пералік.

Потым дваіх дзяўчат адтуль перавялі на трэці паверх у 15-ю камеру. З сабой мы хапалі ўсё магчымае: туалетную паперу, мыла, зубную пасту. Там затрыманых змагарак было ад 7 да 14 чалавек. Класічна без матрацаў, пасцельнай бялізны і сродкаў гігіены, з уключаным 24/7 святлом і начнымі пабудкамі, з макрыцамі, дзвюма відамі вошай, каростай, прастудай і гнойнай ангінай. Жарты, лекцыі, гульні, перажыванні за тых, каму далі крыміналкі, радасць за тых, хто выходзіць, хваляванне за тых, каго «каруселяць», вырашэнне бытавых пытанняў, барацьба з насякомымі — так час мы і бавілі.

«Што не так?»

Час ад часу здараліся цуды. У знакамітай «пятнашцы» знаходзілася і вядомая кожнай дзяўчыне Ала Ільінішна, у якой пастаянна былі вошы. І відавочна, былі яны амаль ува ўсёй камеры. Сярод іх была і лекарка, якая адразу пазнала пачатак каросты. Адна з затрыманых пачала патрабаваць, каб «прасмажылі» хаця б Ільінішну. У выніку нас усіх звадзілі памыцца, прасмажылі адзенне, далі нам сродкі гігіены, памылі і пастрыглі Алу, далі ёй новае чыстае адзенне.

Я доўга яшчэ хадзіла здзіўлялася: матрацы, душ, канвой не ўжывае лаянку і не абражае палітычных. Што не так? Нам закрылі адзіную крыніцу свежага паветра — акенца. Але мы не мы, каб не вырашыць гэтае пытанне.

Кармілі класічна дрэнна.

Часотка, ангіна, перазатрыманне

Прайшло 15 дзён майго «адпачынку», надышоў час пакідаць гэтае паганае месца. Былі ў мяне, канешне, сумневы, але я спадзявалася на лепшае. У канцы тэрміна ў мяне ўжо з’явілася кароста, пачалася гнойная ангіна і часткова знік голас. Па маіх падліках, забраць мяне павінны былі перад медаглядам — забралі да яго, дагледзелі, спусцілі ўніз.

На ўваходзе мяне зноў чакаў ГУБАЗіК. Прывітанне, «карусель»! Мяне перазатрымалі, у кайданах зноў завезлі на машыне ў той жа РУУС, пагражалі і прама намякнулі, каб я з’ехала, потым змясцілі ў «малпоўнік» (цалкам бетоннае халоднае памяшканне без акон), пасля зноў змясцілі ў той жа калідор, што і два тыдні таму.

Некалькі гадзін бессэнсоўнага чакання цуду, і нас завезлі ў ІЧУ. Там мяне агледзела лекарка, дала неабходныя таблеткі і змясціла ў «стакан» для чакання размеркавання. Праз кароценькі час мяне павялі ў камеру, на першым паверсе я сустрэла сваіх былых сукамерніц.

Потым мяне зноў закінулі ў 17-ю камеру — амаль роўна праз год. На вуліцы — даволі цёпла, а ў камеры — зноў дубак. Беларуская стабільнасць. Потым у камеру прывялі дзяўчат, якія праходзілі па крымінальных справах, большасць з іх сядзела са мной у камеры ЦІП. Кожны быў рады пабачыць адно аднаго, мы маглі абмяняцца навінамі. Дзяўчаты далі мне штаны і швэдар, каб я не замерзла, потым яны жа і пайшлі са мной у ЦІП.

У двухмеснай камеры нас было сем чалавек. Перад адбоем нас перакінулі ў клапоўнік №6, таксама двухмесны. Потым мяне перавялі ў першую, дзе нас было двое.

Новы суд

Судзілі нас наступным днём, але я да апошняга не ведала, за што жа мяне асудзяць на гэты раз. Мне і яшчэ аднаму палітчынаму хлопцу прывезлі пратакол з дастаўкай у ІЧУ. Дзесьці а 12-13-й гадзіне мяне забралі на суд. У чаканні суда я стала сведкай збіцця затрыманага супрацоўнікамі РУУСа, здзекамі з яго і абразамі. Назірала за паводзінамі таго, хто харашыўся перад арыштантамі сваім досведам, спрабаваў вучыць мяне жыццю, але як толькі размова зайшла пра магчымасць падлізацца да міліцыянераў і не атрымаць арышт, то чалавек мяняўся. Назіранне вельмі цікавае.

Судзілі палітычных першымі. Першы — мой суд. Дзіўна было пачуць ад суддзі пытанне, на якой мове я хачу праводзіць суд, пабачыць у яе вачах разуменне ўсёй абсурднасці сітуацыі і спробе даказаць мне, што я вінаватая. Вынік: 15 сутак па артыкуле 24.23 КаАП. Хлопец прызнаў віну — і яму 13. Астатніх адпусцілі ці са штрафамі ці з «абмежавацца адседжаным».

Адзін з затрыманых падзяліўся з палітычным хлопцам байкай і шкарпэткамі, перадаў інфармацыю родным.

Пасля ўсіх выпусцілі, а мы чакалі свайго чарговага этапу. Канвойны перыядычна выводзіў арыштаваных на вуліцу папаліць. Хлопец прагна глытаў цыгарэтны дым, а дзяўчына насалоджвалася небам, свежым паветрам і сонейкам, развітваючыся з гэтым на чарговую «пятнашку».

Перад самым этапам адзін супрацоўнікаў ДАІ папытаўся, за што мы на суткі едзем, не паверыўшы — перазапытаў, думаў, што мы ўжо не існуем як від арыштантаў. Запытаў, ці ёсць хто паўторны, а потым: «Ды ладна?! 15 сутак у пекле! Звадзі ты іх на вуліцу, вылюдак». Цікава, што супрацоўнікі самі ўсё разумеюць, але ў іх свая ідэалогія ў галаве — наўрад ці гэта ўласнае меркаванне.

Ілюстрацыя: Ганна Морская

Чарговыя «суткі» і вызваленне

Вечарам на Акрэсціна прывезлі збітага хлопца, з вялізарнымі гематомамі на руках, спіне і нагах, і стомленую, бледную, заўважна схуднелую дзяўчыну. Мяне змясцілі зноў у 15-ку, дзе мяне сустрэлі радасным піскам палёгкі: сукамерніцы думалі, што я збітая ляжу ў бальніцы. Далей — зноў усё па коле: пабудкі, вырашэнне бытавых праблем, навучанне новых людзей, змаганне з насякомымі і гэтак далей. Але ўсё адно ніхто не здаваўся. Часам, бывала, накрывала, але заўсёды знойдзецца той, хто цябе падтрымае.

Дадаткова нам, канешне, стваралі праблемы асобы без пэўнага месца жыхарства з вошамі, жанчына з псіхічнымі адхіленнямі, ратаванне жыцця Ільінішны. Прыгод хапала на любы густ.

Ішоў час, тэрмін падыходзіў да сканчэння. У дзень вызвалення я не верыла, што выпусцяць, таму ў расчыненае акенца ўсё не магла наглядзецца на сваіх родных і сяброў. Хацелася назапасіць гэтых успамінаў на выпадак крыміналкі.

Мяне выпусцілі.

Першай справай я пабывала ў месцах, дзе так хацела, набыла кнігу на беларускай мове. І шпацыравала, дыхала паветрам, проста насалоджвалася воляй, хвалюючыся за тых, хто застаўся там.

Другога ліпеня 2022-га я перасекла мяжу ўлюблёнай усім сэрцам Беларусі і з’ехала ў Польшчу. І я працягну сваю барацьбу, каб яны адказалі за ўсе злачынства і каб кожны хутчэй вярнуўся да сваіх родных. Таму што моц у праўдзе, а праўда за намі. Мы пераможам.

Эпілог

Гэта гісторыя аднаго змагання, а такіх гісторый — дзясяткі, калі не сотні тысяч. У кожнай — свой боль, свая надзея і свой сэнс. Сэнс гэтай гісторыі — распавесці пра шлях чалавека, пра стаўленне сістэмы да свабоды слова, пра веру і надзею, пра неверагодных беларусаў.

За 63 дні арыштаў я сустрэла больш за сотню неверагодных беларусак і беларусаў, якія з’яўляюцца прыкладам ідэйнасці, інтэлігентнасці, начытанасці, адвагі. Няхай кожны з нас падтрымае свайго суседа, сябра, роднага, напіша палітвязню ліст, бо падтрымка — гэта тое, што рэжым намагаецца ў нас забраць. Беражыце сябе. Беларус беларусу беларус. Жыве!

Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ночь открытых судов

«Надеялись на мою выдачу». Беларус рассказал, как добился исключения из базы Интерпола

MOST
21 жніўня 2025, 17:06

Офис Светланы Тихановской сообщил об исключении беларуса из базы Интерпола. Однако это не первый подобный случай. Еще в 2021 году беларус Яков самостоятельно, без помощи общественных организаций и...

фотостудия во Вроцлаве

Беларус, украинка и полька открыли во Вроцлаве необычную фотостудию. Теперь там проводят концерты, выставки и кастинги

Хрысціна Гараніна
21 жніўня 2025, 12:46

Беларус Павел, украинка Юлия и полька Габи создали во Вроцлаве необычную фотостудию. Здесь можно устроить съемку на фоне старинного фортепиано или под огромной хрустальной люстрой. Пространство задумывалось как...

купить квратиру в Польше

Многодетная беларусская семья получила в Польше квартиру «за ремонт». Через 10 лет жилье будет их собственным

MOST
20 жніўня 2025, 18:21

В Польше действует программа «Квартира за ремонт» (Mieszkanie za remont). По ней можно арендовать на льготных условиях муниципальное жилье, которое находится в плачевном состоянии, с обязательством отремонтировать его...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты