Пятніца, 7 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Невядомыя вырвалі памятныя пліты каля Катынскага крыжа ў Гродне

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
7 снежня 2022, 18:36
Гісторыі
A A
Катынскага крыжа

Фота: glosznadniemna.pl

Акт вандалізму зафіксавалі ў Гродне на вайсковых могілках 7 снежня. Нявядомыя вырвалі памятныя пліты каля Катынскага крыжа. Там былі дошкі памяці ў гонар гродзенцаў, забітых сталінскімі карнікамі з НКВД у 1940 годзе. Пра інцыдэнт на сваёй старонцы расказаў прадстаўнік Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі.

Ля Катынскага крыжа вырвалі тры мемарыяльныя таблічкі, на якіх была інфармацыя на польскай і беларускай мовах. Надпісы на плітах:

«ZIEMIA Z GROBÓW KATYŃSKICH.  ЖЫXAPAM ГPOДHA, AФIЦЭPAM BOЙCKA ПOЛЬCKAГA, PACCTPAЛЯHЫM У CTAЛIHCKIX ЛAГEPAX».

— Катынскі крыж з’яўляецца сімвалічным і вельмі важным месцам для палякаў Гродна і Гродзенскай вобласці. На жаль, барацьба з польскасцю ў Беларусі працягваецца. Нацыянальная меншасць, месцы памяці, магілы жаўнераў, школы і адукацыя, усё, што сёння польскае, беларускія ўлады разглядаюць як варожы элемент, — напісаў Занеўскі.

Фота: Марэк Занеўскі

Барацьба з польскасцю

Ліквідацыя польскіх магіл і мемарыяльных месцаў з’яўляецца чарговым прыкладам дзеянняў рэжыму Лукашэнкі, накіраваных супраць палякаў у Беларусі. Цягам 2022 года ў Беларусі руйнавалі могілкі і помнікі жаўнерам Арміі Краёвай. 1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага раёна, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна. 22 ліпеня стала вядома пра разбурэнне могілак жаўнераў АК у Стрыеўцы пад Гроднам. 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гродзенскай вобласці невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі Арміі Краёвай — адны з буйнейшых у рэгіёне, дзе ёсць пахаванні польскіх жаўнераў. Вядома, што каля вёскі Пяскоўцы  разбураны памятны знак палякам, якія загінулі ў баях з войскамі НКВД. У верасні знішчылі пахаванне ў вёсцы Плябанішкі Гродзенскага раёна.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік як кіраўнік рэгіёна сітуацыю не каментуе. Ён наогул запрашае польскіх турыстаў скарыстацца бязвізавым рэжымам і наведаць Гродзеншчыну.

Варварства ўсё бліжэй да Гродна: беларускія ўлады разбурылі яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

сериал 1670

Беларусские музыканты сыграли украинских казаков в новом сезоне сериала Netflix «1670»

MOST
6 жніўня 2026, 17:50

Участники беларусской группы Kasary снялись в третьем сезоне польского комедийного сериала «1670». Они сыграли украинских казаков. Представитель группы Сергей Долгушев рассказал MOST о съемках в сериале.  Съемки проходили...

Гдыня

«Над головой летает по 20 тонн». Брат и сестра из Беларуси рассказали, сколько зарабатывают в порту польской Гдыни

MOST
6 жніўня 2026, 14:07

Денис и Вероника — брат и сестра из Беларуси — живут в Гдыне и работают в местных портах. Денис прошел путь от рабочего — штауэра — до бригадира,...

аптека в Белостоке

«И так уже много набрали». Сходили в польскую аптеку, куда в день приезжает по 200-300 беларусов

MOST
6 жніўня 2026, 11:04

Лекарства и витамины — одна из самых популярных у беларусов статей шопинг-туризма. Кто-то покупает их для себя, а кто-то — для перепродажи. Журналист MOST съездил в одну из...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты