Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, а раней — пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі, міністр культуры Беларусі і кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка ў калонцы для MOST разважае, навошта Лукашэнка разбурае магілы жаўнераў Арміі Краёвай і культывуе нянавісць да палякаў.
Ад савецкіх плугоў некропаль збераглі, ад Лукашэнкі — не выйшла
Раніца 25 жніўня на Гродзеншчыне пачалася са скандалу. Тое, што адбывалася ў пасёлку Сурканты, нагадвала паліцэйскую аперацыю: дарогі перакрытыя, здымка забаронена пад пагрозай затрымання.
Так рэжым здзейсніў свой чарговы гнусны акт вандалізму. Каўшом экскаватара з зямлёй зраўнялі ваенныя могілкі Арміі Краёвай. Ужо шостыя па ліку.
Мясцовым жыхарам, што назіралі за карцінай, заставалася ціха абурацца. Ад плугоў савецкіх калгасаў некропаль збераглі. Ад Лукашэнкі ў 2022 годзе — не выйшла.
Магілы знеслі праз некалькі дзён пасля 78-й гадавіны гібелі пахаваных там салдат. Лукашэнкаўскі «год гістарычнай памяці» ва ўсім сваім харастве.
Раніцай 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гродзенскай вобласці невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі Арміі Краёвай — адны з найбуйнейшых...
Чытаць далей12 верасня гісторыя паўтарылася — ужо пад самым Гродна, у вёсцы Плябанішкі. Разбураная магіла загінулых у баі з немцамі — агульным ворагам беларускага і польскага народаў.
З групай Арміі Краёвай, уключаючы медсястру, расправіліся ў 1943 годзе, калі палякі хаваліся ў доме лесніка з параненым капітанам — камандзірам групы. Падпаліўшы дом, гітлераўцы ўправіліся з самімі забітымі, лукашысты праз дзесяцігоддзі — з памяццю пра іх.
Варварства ўсё бліжэй да Гродна: беларускія ўлады разбурылі яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай
Як паведамілі MOST прадстаўнікі Саюза палякаў у Беларусі, было знішчанае пахаванне ў вёсцы Плябанішкі Гродзенскага раёна. Там пахаваныя чатыры жаўнеры,...
Чытаць далейБеларускае МЗС наяўнасць нейкіх пахаванняў адмаўляе. Царква факт зневажання пахаванняў забітых як недатыкальнай святыні — не каментуе. У Мінабароны і ад ваенных гісторыкаў — ні слова аб абароне воінскага гонару і гістарычнай памяці.
Абураны толькі ў Беларускім гістарычным таварыстве ў Польшчы. Самі палякі паводзінамі беларускіх «уладаў» шакаваныя.
Штодня прыходзяць чарговыя звесткі пра руйнаванне магілаў жаўнераў Арміі Краёвай (ды іншых польскіх падраздзяленняў) у Беларусі. На вуліцах Беластока мы...
Чытаць далейПлявок рэжыму? Ці палітычны разлік?
І тое, і іншае.
Асабістая ксенафобія і палітычны курс Лукашэнкі
Савецкай «імперыі» даўно няма, але ў тых, хто захраснуў у ёй свядомасцю, мала што змянілася. Лукашэнкаўскі палітычны месадж да банальнасці просты: «Усё рускае/савецкае — добра. Усё польскае/еўрапейскае — дрэнна. І падлягае выкараненню».
Навошта Лукашэнка гэта робіць: пагражае беларусам палякамі і іх «агрэсіяй», знішчае воінскія пахаванні і культывуе нянавісць да суседзяў?
Карані — і ў асабістай ксенафобіі дыктатара, і ў яго палітычным курсе.
У сусвеце беларускага аўтакрата Польшча нязменна была і застаецца найбольш русафобскай, культурна і рэлігійна іншавернай краінай таго ненавіснага Захаду, з якім, тым не менш, даводзілася супрацоўнічаць, калі не хацелася «прасіць» у Расіі. З якім даводзілася дамаўляцца і ісці на кампрамісы — для зняцця санкцый, прыцягнення інвестыцый і, як следства, хоць колькі памяншэння залежнасці ад Крамля.
Кажучы пра «русафобію», мы маем на ўвазе, што сам Лукашэнка не аддзяляе сябе і Беларусь ад «рускага/савецкага свету». Пра гэта пазней.
Эканамічна Польшча Лукашэнку таксама раздражняе: пачынаў ён з прэзідэнцтва ў краіне, у якую палякі ездзілі на закупы, а стаў дыктатарам аўтакратыі, жыхары якой самі ездзяць закупляцца да палякаў і ў рэшце рэшт застаюцца там жыць.
Асабліва масава — пасля 2020 года.
Дыктатар намёртва прыкаваны да Масквы і яе неаміперыялізму
На фоне сфальсіфікаваных выбараў і паўночнакарэйскіх рэпрэсій Лукашэнка страціў рэшткі легітымнасці і незалежнасці ад Масквы. Апошняя крыніца яго ўлады з гэтага часу — Пуцін і яго знешнепалітычны курс, які ўжо адкрыта будуецца на канцэпцыі «рускага свету».
Часам дыктатар, які раней спрабаваў час ад часу вонкава гуляючы дыстанцыявацца ад Масквы, зараз намёртва прыкаваны да яе самой і да яе неаімперыялізму. Ранейшая і паглыбленая зараз яшчэ больш дэманстратыўная «антыпольскасць» — неад’емны элемент гэтага курсу; іншая яго «грань», якая працягвалася ў апошнія гады, — антыўкраінская — падштурхнула дыктатара адступіцца ваенным суверэнітэтам уласнай краіны і стаць суагрэсарам у крывавай вайне.
Пры гэтым дыктатар адкрыта ўпісаў Беларусь у «айчыну ад Брэста да Уладзівастока», цалкам дэвальваваўшы на словах не толькі палітычную самастойнасць, але і нацыянальную і гістарычную самабытнасць краіны.
З іншага боку, не закрытыя ў Лукашэнкі і асабістыя рахункі з польскім урадам, які публічна падтрымліваў і раней беларусаў, а ў 2020-ым зноў даў прытулак прадэмакратычным актывістам і ўжо сотням тысяч вымушаных перасяленцаў, якія ратуюцца ад турмы.
Па ўсіх гэтых прычынах, сістэмна, паслядоўна і агрэсіўна рэжым усе гады панавання пазбаўляецца любых праяў польскага ў Беларусі: граміць польскамоўныя школы, пераследуе прадстаўнікоў польскай этнічнай меншасці («справа Саюза палякаў»), знішчае сімвалы памяці палякаў, якія ваявалі як з нацыстамі, так і з камуністамі. У дзярждруку і на экранах тэлевізараў фабрыкуюцца абвінавачанні ў падрыхтоўцы захопу Польшчай Заходняй Беларусі. Па версіі дзяржпрапаганды, то ўкраінскія баевікі, то «польскія лялькаводы» «рыхтуюць у Беларусі тэракты» ці «дзяржпераварот для змены Лукашэнкі».
Пры ўсім згаданым, гэта не перашкаджае рэжыму адкрываць для саміх жа палякаў бязвіз: гледачам дзяржканалаў гэта падаюць як «добры жэст няўдзячным» у адказ на «будучы голад і холад» у суседніх з Беларуссю краінах ЕС.
Любая агрэсія не ведае апраўданняў
Акрамя прапагандысцкага, разлік таму цалкам практычны: прыцягненне падсканкцыйных тавараў у Беларусь, выжыванне падарванага дзяржавай малога і сярэдняга бізнесу ў прыграніччы з ЕС, хоць нейкі прыток сродкаў у эканоміку, якая імкліва падае.
Увесь гэты, шчыра кажучы, «шкурны» падыход «палітычнай жывёлы» Лукашэнкі — лепшая ілюстрацыя таго, што адбываецца з сучаснай Беларуссю: татальны прававы дэфолт, дэградацыя маральна-этычных арыенціраў, «гнуткая рэлігія», перапісаная пад «рускі свет» гісторыя.
Любая агрэсія не ведае апраўданняў. Гісторыя памятае, вядома, і супярэчнасці, якія складваліся ў палякаў з беларусамі праваслаўнымі і беларусамі-камуністамі.
І ўсё ж недатыкальнасць месцаў спачынку і павага да памяці продкаў — слуп культуры і гістарычных традыцый беларусаў, публічна падарваны і зняважаны рэжымам Лукашэнкі.
«Скокі на касцях» здзеклівыя і вульгарныя ў вялікай палітыцы, маюць на мэце разбурэнне, а не стварэнне, якое менавіта адпавядае сапраўдным інтарэсам беларусаў і палякаў як векавых суседзяў.
Якую будучыню можа пабудаваць дзяржава, якая сцірае з твару зямлі мінулае і штучна стварае міжнацыянальную канфліктнасць у сучасным?
Разуменне адказу на гэтае пытанне, здаецца, зусім чужое цяперашняму кіраўніцтву Беларусі.
Чытайце таксама
Канцэрты, выставы, кінапаказы, тэатральныя імпрэзы, літаратурныя вечарыны, перформансы, лекцыі і майстар-класы — Месяц беларускай культуры пройдзе ў Варшаве і іншых...
Чытаць далейУ другія ўгодкі жнівеньскіх пратэстаў 2020 года дэмакратычныя сілы і ініцыятывы сустрэліся на сумеснай канферэнцыі ў Вільні, на якой два...
Чытаць далейКіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка прыехаў у Беласток, дзе праводзіў перамовы з мясцовай уладай, і завітаў у рэдакцыю MOST....
Чытаць далей